Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў буйную партыю наркотыкаў пад выглядам запчастак.

Грузавік спынілі для праверкі каля польска-літоўскай мяжы ў горадзе Будзіска. Па дакументах у фуры знаходзіліся дэталі для тэхнікі, аднак падчас агляду знайшлі 275 пакетаў з гашышам агульнай вагой больш за 111 кілаграмаў.
Кошт канфіскаванай партыі ацанілі прыкладна ў 2,1 мільёна даляраў. Кіроўцу ўзялі пад варту. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары