Свет1414

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў

Падчас сходу з супрацоўнікамі свайго дабрачыннага фонду мільярдэр прызнаўся, што меў раманы з расіянкамі, перадае яго словы The Wall Street Journal.

Біл Гейтс. Фота: Evan Agostini / Invision/ AP

Мільярдэр і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс падчас сустрэчы з калектывам свайго фонду зрабіў шэраг адкрытых прызнанняў пра адносіны з асуджаным за сэксуальныя злачынствы Джэфры Эпштэйнам. Гэта адбылося на фоне апублікавання новых файлаў па справе Эпштэйна.

Гейтс назваў свае сустрэчы з Эпштэйнам «велізарнай памылкай» і папрасіў прабачэння ў кожнага, каго гэтая сітуацыя закранула. Ён прызнаў, што яго сувязь з такім чалавекам нанесла ўдар па рэпутацыі фонду, каштоўнасці якога цалкам процілеглыя ўсяму, што рабіў Эпштэйн.

Мільярдэр адкрыта прызнаўся, што меў два пазашлюбныя раманы з расіянкамі, пра якія Эпштэйн пазней даведаўся. Адна з іх — гулец у брыдж, яны пазнаёміліся на турнірах. Другая — фізік-ядзершчык, яны пазнаёміліся па працоўных справах. 

Гейтс кажа, што гэтыя жанчыны не былі ахвярамі Эпштэйна і сам ён ніколі не ўдзельнічаў у нечым незаконным. Аднак, паводле звестак медыя, Эпштэйн спрабаваў выкарыстоўваць інфармацыю пра гэтыя раманы, каб шантажаваць Гейтса або ціснуць на яго.

Паводле слоў Біла Гейтса, Эпштэйн пераканаў яго, што можа дапамагчы сабраць мільярды долараў на дабрачыннасць праз свае сувязі з багатымі людзьмі з Уол-стрыт. Гейтс кажа, што прысутнасць іншых уплывовых людзей на сустрэчах «нармалізавала» сітуацыю ў яго вачах.

Гейтс сцвярджае, што пасля 2014 года не сустракаўся з Эпштэйнам і ігнараваў яго электронныя лісты.

Каментары14

  • Лявон
    25.02.2026
    Карацей кажучы, там былі ўсе. Ну акрамя Лукі
  • Indrid Cold
    25.02.2026
    Лявон , Джэффры - гэта сэрвіс катэгорыі С. Калі кагосьці няма ў спісе - гэта значыць яны карыстаюцца больш надзейнымі сэрвісамі.
  • Коля Лукашэнка
    25.02.2026
    У майго папки свой гарэм с девственницами… зачэм ему Эпштейн?

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць