Свет77

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі

Крыніцы NY Times тлумачаць, што разлічвалі на фактар нечаканасці.

Алі Хаменеі (трэці злева) разам з прэзідэнтам Масудам Пезешкіянам (першы злева), старшынёй парламента Махамадам Багерам Галібафам і кіраўніком судовай сістэмы Махсенам Эджэі чытаюць Каран падчас пятнічнай малітвы. Фота: Iranian Leader's Press Office — Handout / Getty Images

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі. Пра гэта выданню NY Times паведамілі тры крыніцы ў ізраільскіх сілавых структурах.

Крыніцы тлумачаць, што разлічвалі на фактар нечаканасці. Паводле задумы, ужо падчас першай хвалі ўдараў павінны былі быць забітыя многія высокапастаўленыя іранскія чыноўнікі.

Выданне таксама апублікавала відэа з урадавых кварталаў Тэгерана, над якімі ўзнімаюцца густыя клубы дыму. У гэтым раёне размешчаныя прэзідэнцкі палац і Рада нацыянальнай бяспекі Ірана, а таксама іншыя важныя ўрадавыя будынкі. 

Іранскія ўлады тым часам заявілі, што духоўны лідар краіны аятала Хаменеі, а таксама прэзідэнт Масуд Пезешкіян знаходзяцца ў бяспецы.

Каментары7

  • Бакиев
    28.02.2026
    Хто з іх у Драздах?)))
  • На суд
    28.02.2026
    Такіх пачвар трэба жывых браць, для Трыбунала
  • фактар нечаканасці?
    28.02.2026
    ды ўвесь свет чакаў гэтага ўжо колькі месяцаў.
    Вядома, ўсе меры былі прынятыя.
    Больш таго, кітайцы, якім аперацыя ў Венесуэле была як пінок пад дупу, ціхамолкам зробяць усё магчымае, каб на гэты раз трамп раз'юшыў сабе нос.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць