Грамадства11

Замест штрафу за самагон — крымінальная справа: на Случчыне жанчына распіхала хабар па кішэнях участковым пакуль яе здымалі на камеру

Спроба пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці за гандаль нелегальным алкаголем абярнулася для 52‑гадовай жыхаркі Слуцкага раёна куды больш сур'ёзнымі праблемамі з законам. Жанчына праігнаравала папярэджанні міліцыянераў і літаральна сілком уручыла ім грошы, што прывяло яе ў ізалятар.

Гісторыя пачалася з сігналу ў праваахоўныя органы: нехта паведаміў, што ў адным з мясцовых аграгарадкоў жанчына арганізавала кропку па продажы спіртнога проста ў сябе дома. Участковыя інспектары, якія прыбылі з праверкай па ўказаным адрасе, пацвердзілі інфармацыю і знайшлі нелегальны алкаголь.

Гаспадыні патлумачылі, што за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць ёй давядзецца адказаць паводле адміністрацыйнага кодэкса. Аднак перспектыва афіцыйнага разбіральніцтва жанчыну не задаволіла.

Каб замяць справу і пазбегнуць пратакола, парушальніца прапанавала кожнаму з міліцыянераў па 200 рублёў. Праваахоўнікі неаднаразова папярэдзілі гаспадыню, што прапанова грошай службовай асобе — гэта злачынства. Нягледзячы на гэта, жанчына вырашыла дзейнічаць настойліва: яна проста падышла і самастойна паклала купюры ва ўніформу інспектараў. Яна не ўлічыла адну дэталь — усе яе дзеянні бесперапынна запісваліся на нагрудную відэакамеру супрацоўніка міліцыі.

Фінал гісторыі аказаўся зусім не такі, на які разлічвала парушальніца. Яе затрымалі наўпрост ва ўласным доме.

Як пракаментаваў сітуацыю начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама Анатоль Сушчэня, следчыя ўжо ўзбудзілі ў дачыненні да вяскоўкі крымінальную справу за дачу хабару. Цяпер замест звычайнага адміністрацыйнага штрафу за гандаль алкаголем жанчыне пагражае значна больш суровае крымінальнае пакаранне.

Каментары1

  • песня
    01.03.2026
    Дурында. Такі бізнэс ад пачатку пачынаць з прыкрыццём трэба!

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць