Грамадства2121

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Ураджэнец Мінска, былы футбольны фанат Сяргей Грышачоў правёў за кратамі амаль 16 гадоў. Пасля чарговага забойства ў Пецярбургу ён меў выбар: сядзець у расійскай турме або адправіцца на вайну ва Украіну. Ён абраў другое, але меў хітры план, каб уратаваць сваё жыццё.

Сяргей Грышачоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Біяграфія 38‑гадовага Сяргея Грышачова — гэта тыповы шлях рэцыдывіста. Ён некалькі разоў быў за кратамі ў Беларусі: за забойства, крадзёж і рабаванні. У перапынку паміж адсідкамі працаваў на розных нескладаных працах у Мінску. Пасля падаўся на заробкі ў Расію. Пра сябе кажа, што з дзяцінства, з 1999 года, быў футбольным хуліганам, фанатам мінскага «Дынама». Відэа з Грышачовым выйшла на ўкраінскім англамоўным ютуб-канале United24.

Апошні раз ён трапіў у СІЗА пасля таго, як падчас працы ахоўнікам у Санкт-Пецярбургу зарэзаў аднаго з мужчын, якія прыйшлі да яго на разборкі. За гэта яму пагражала да пятнаццаці гадоў калоніі.

Сяргей Грышачоў на працы. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Беларус вырашыў запісацца на вайну, каб не сядзець. 6 снежня 2025 года ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, і праз некалькі дзён яго адпусцілі.

Аднак, паводле слоў самога Грышачова, ваяваць за расійскія інтарэсы ён не збіраўся. Пасля атрымання грошаў, якія ён перавёў сям'і, Сяргей збіраўся здацца ў палон пры першай жа магчымасці.

Рэальнасць расійскага войска яго збянтэжыла. Сяргей кажа, што сутыкнуўся з «зомбі-атрадамі» з наркаманаў і 60‑гадовых мабілізаваных, якіх застаецца толькі «абняць і плакаць». Армію ён называе падобнай да нейкага партызанскага атрада, а не да прафесійнага войска.

Сяргей Грышачоў у палоне. Скрыншот з відэа канала United24

Пасля пераводу ў 79‑ы полк яго адправілі на штурм вёскі Зялёная разам з групай зэкаў і разведчыкаў. Умовы былі складанымі: камандзіры жылі ў гразі, штурмавікоў адпраўлялі на штурмы без надзеі на эвакуацыю, а пасадкі былі літаральна засцеленыя трупамі расійскіх салдат. Паводле яго слоў, «эвакуацыйныя групы» забіралі толькі гаманцы і тэлефоны загінулых, пакідаючы целы на месцы.

Падчас выканання чарговага задання група Сяргея трапіла пад шчыльны ўдар украінскіх дронаў. Калі камандзіры з яго групы пачалі гінуць і разбягацца, беларус зразумеў, што надышоў ягоны шанец. Разам з кантужаным прапаршчыкам ён аддзяліўся ад рэшткаў атрада і пайшоў здавацца ў палон, падняўшы рукі і паказаўшы рацыі ўкраінскаму беспілотніку.

Пабачыўшы дрон, ён «зігануў па старой звычцы» — так Сяргей намякнуў гледачам пра свае неанацысцкія погляды. Кажа, зігануў ад стрэсу.

Сяргей Грышачоў у расійскім войску (крайні злева на пярэднім плане). Фота з ягонай старонкі Укантакце

Нягледзячы на сваё крымінальнае мінулае і ўдзел вайне на баку Расіі, Сяргей у сацсетках падпісаны на розныя беларускія суполкі. Укантакце ён пісаў: «Менавіта бел-чырвона-белы сцяг — гэта гістарычны і сапраўдны сцяг беларусаў». А афіцыйны чырвона-зялёны сцяг ён называе «захад над балотам» і кажа, што той «болей нагадвае сцяг Мадагаскара, чым сцяг беларускага народа».

Суполкі Сяргея ў сацыяльнай сетцы Укантакце

Па яго словах, умовы ва ўкраінскім палоне лепшыя за ўмовы ў расійскім войску. Ён кажа, што лічыць, што ўкраінцы змагаюцца за выжыванне, і калі яны прайграюць гэтую вайну, то іх проста не стане як нацыі, не застанецца ні ўкраінскай культуры, ні ўкраінскай мовы.

Звяртаючыся да расійскіх салдат і такіх жа зэкаў, якіх кідаюць у мясныя штурмы, былы зэк дае прагматычную параду: забіваць камандзіраў і выходзіць з паднятымі рукамі да ўкраінцаў, каб захаваць сабе жыццё.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Выругаться, плюнуть и забыть
    03.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хаймар
    03.03.2026
    Нет уж спасибо, такие друзья нам не нужны, врагов и так достаточно.
  • Типок Вагнерок
    03.03.2026
    Мужик, мы все можем понять. Но предал-то зачем?

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць