Грамадства2121

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай

Такога саладжавага Азаронка вы не ведаеце. 

Рыгор Азаронак

Вядомы прапагандыст Рыгор Азаронак сімпатызаваў Дар’і Дугінай, дачцэ ідэолага расійскага фашызму Аляксандра Дугіна. Такую выснову можна зрабіць, чытаючы дзённік Дугінай «Топі і высі майго сэрца. Дзённік», апублікаваны ў 2023 годзе, піша Reform.news.

Дугіна (Платонава) загінула ў жніўні 2022 года ў выніку падрыву аўтамабіля ў Падмаскоўі, якім яна кіравала. Невядома, ці была мішэнню яна сама або ўсё ж яе бацька, які не паехаў з ёй, у апошні момант чамусьці перасеўшы ў іншую машыну.

Вось фрагмент дзённіка, дзе згадваецца Азаронак і публікуюцца яго асабістыя паведамленні.

Складаецца ўражанне, што сама Дугіна не адказвала яму ўзаемнасцю.

Уражанні Азаронка пра Дар’ю Платонаву: «А я падумаў яшчэ да аўтобуса ў Растове — якая прыгожая францужанка, якога хрэна з ёй гэты блізкаўсходні персанаж».

Азаронак: «На фронце, на перадавой — там найлепшыя мужчыны, там найлепшыя, там воіны. Простыя з прамым позіркам — сур’ёзныя, засяроджаныя, моцныя, прыгожыя — самыя, самыя найлепшыя, самыя эталонныя. Кожны з іх — самы, самы цудоўны. А ў тылах сядзяць персанажы, якія ладзяць вечарынкі, оргіі, абліваюць б… шампанскім, смяюцца з тупаватых «Ванек» на франтах».


Азаронак: «Вальс, і я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр. Ты спытаеш — што за гук, я скажу — не адцягвайся, танцуй».


Азаронак вельмі балюча адрэагаваў на забойства Дугінай. У эфіры СТБ ён надрыўна сказаў:

«Дар’я Дугіна, узарваная подлым і агідным тэрактам. Не змаглі і не зможаце нічога зрабіць з бацькам — вырашылі забіць яго смерцю дачкі. А ён устаў і сказаў: нам патрэбна толькі наша Перамога. На яе алтар паклала сваё дзявочае жыццё мая дачка. Дык перамажыце, калі ласка! І вы задрыжалі, спалохаліся».

Ён таксама склаў «Спіс Дугінай» — у яго ён уключыў беларусаў, якія, з яго пункту гледжання, няправільна адрэагавалі на смерць Дар’і.

Вядома, што Азаронку 30 гадоў. Ён дагэтуль не жанаты. Гэты факт неаднойчы станавіўся нагодай для жартаў з боку Аляксандра Лукашэнкі. Той публічна нагадваў яму пра гэты «даўжок», на што Азаронак адказваў, што працуе над гэтым.

Каментары21

  • %
    03.03.2026
    Леві гэта хто - былы топ менэджер Тотенхэма? А яго за што?
  • Indrid Cold
    03.03.2026
    Азаронак: «На фронце, на перадавой — там найлепшыя мужчыны, там найлепшыя, там воіны. Простыя з прамым позіркам — сур’ёзныя, засяроджаныя, моцныя, прыгожыя — самыя, самыя найлепшыя, самыя эталонныя”.
    Хтосьці яшчэ сумняецца ў тым што Азаронак - прадстаўнік ЛГБТ?
  • Сірожа Г.
    03.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць