Усяго патроху1414

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Зорка серыяла «Універ» Станіслаў Ярушын часта бывае ў Мінску, бо ён адзін з настаўнікаў тэлешоу «Фактор.by». Днямі ён зноў прыязджаў у Беларусь — з таго часу Threads не заціхае.

Фота: goldenliza_hair / Threads, yarushinstanislav / Threads

Ярушын стаў вядомы па ролі ў серыяле «Універ», які ўпершыню выйшаў на экраны ў 2011-м. Пазней, у 2016-м, Станіслаў пайшоў у вакал — выйшаў яго першы альбом, да якіх пазней дадаліся яшчэ два. Ярушын таксама вядзе хакейнае тэлешоу на расійскім «Матч ТВ».

Сваю пазіцыю па вайне, як і свае таленты, Ярушын таксама не хавае. Ён крытыкаваў расіян, якія пакінулі краіну пасля пачатку ўварвання ва Украіну, а таксама прасіў дасылаць спальныя мяшкі мабілізаваным расіянам. 

Цяпер Ярушын — адзін з настаўнікаў «Фактар.by». Ён часта прыязджае ў Мінск на здымкі. І нядаўна яго запрасілі на важную падзею, прычым, мяркуючы па допісе Ярушына ў Threads, ён і сам гэта не заўважыў:

«Хлопцы, што за вяселле? Што адбываецца? Чаму я павінен быць на нейкім вяселлі?»

У каментарах Ярушыну патлумачылі, што варта зазірнуць у яго мінулы пост. Там расіянін паведаміў, што знаходзіцца ў Мінску, і ў каментарах дзяўчына запрасіла яго на сваё вяселле. 

Той каментар набраў больш за 30 тысяч лайкаў, дзяўчына дадала аналагічны каментар пад яшчэ адным пастом. Карыстальнікі Threads кінуліся падгаворваць Ярушына, каб ён усё ж завітаў на вяселле — такіх каментароў сотні:

«Стас, уся Беларусь чакае вас на вяселлі».

«Няма часу тлумачыць. Проста з’явіся, калі ласка. На любое зараз зазірні, і ўсё. Трэба, Стас».

«Вас запрасілі. Па звычаях нашай краіны адмаўляцца нельга. Нават прэзідэнт прыязджае, калі яго клічуць».

Дзяўчыну, якая зладзіла гэты флэшмоб, клічуць Лізавета, і мяркуючы па ўсім, яна даўно планавала запрасіць на вяселле кагосьці вядомага. У лютым Лізавета пракаментавала пост, дзе раілі адпраўляць запрашэнне на вяселле кожнаму мільярдэру, чый адрас атрымаецца знайсці — маўляў, ёсць шанс, што тады іх асістэнты дашлюць вам падарунак.

Лізавета ў тым каментары папрасіла дасылаць ёй адрасы мільярдэраў, каб скарыстацца той парадай. Потым дзяўчына расказвала, што яе вясельная арганізатарка прапанавала ёй даслаць запрашэнні спеваку Прохару Шаляпіну і акцёру Дзмітрыю Нагіеву.

Лізавета жыве ў Мінску і зарабляе на жыццё тым, што нарошчвае валасы. Дзяўчына шмат піша пра абарону правоў жывёл і нават просіць гасцей вяселля замест кветак дарыць корм для жывёл, каб потым можна было адвезці іх у прытулкі. У дзяўчыны таксама ёсць свой бульдог.

Вяселле ў Лізаветы адбудзецца 7 сакавіка, але Ярушын наўрад ці прыйдзе — ён ужо не ў Мінску. Станіслаў піша ў каментарах да пастоў, што, калі б загадзя папярэдзілі, ён, можа, і прыйшоў бы, але, магчыма, дашле ад сябе відэавіншаванне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Filipp
    07.03.2026
    Пішыце адрас, пойдзем на вяселле замест Ярушына.
  • политзек
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Шляхцич Завальня
    07.03.2026
    Трансвестит по имени елизавета

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў29

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў130

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы18

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць