Спорт55

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства

Падарункі, якія абяцалі ўсім заўзятаркам у ружовым, скончыліся за 20 хвілін. А лімітаваныя ружовыя худзі выкупіла кампанія-партнёр для сваіх супрацоўніц — рэальныя фанаткі іх не атрымалі.

Супрацоўніцы Relouis у лімітаваных худзі «Дынама-Мінск». Фота з Threads

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» вырашыў зрабіць сюрпрыз для заўзятарак да Міжнароднага жаночага дня. У тэлеграм-канале клуба паведамілі, што кожная, хто прыйдзе на матч 5 сакавіка ў ружовым, атрымае падарунак ад «Дынама-Мінск» і іх партнёра — беларускага касметычнага брэнду Relouis.

Cкрыншот тэлеграм-канала хакейнага клуба «Дынама-Мінск»

Але ж падарункаў хапіла не ўсім. Людзі скардзяцца, што правялі ў чарзе шмат часу і не атрымалі нічога.

«Сказаць, што арганізатары разам са спонсарам прабілі дно — нічога не сказаць. «Дынама-Мінск», у вас там усё ў парадку? Не пазнаю вас зусім! Прыехаць да 18:20 з дзяўчынкай-падлеткам у ружовым, якая ненавідзіць гэты колер, угаварыць яе прапусціць трэніроўку, адстаяць чаргу ў 10000 чалавек — каб што? Каб цябе развярнулі са словамі «падарункі скончыліся», і гэта ў наш жаночы дзень», — абураюцца.

«Што мы думаем з гэтай нагоды? Абурэнне наконт правядзення гэтага мерапрыемства! У 18:30 падарункаў няма! Крыўдна не таму, што памада не дасталася, а за маленькіх дзяўчынак, за іх слёзы — яны апрануліся ў ружовае, а ім крычаць: «падарункаў НЯМА!!!». Ганьба спонсару Relouis і арганізатарам «Дынама». Калі вы праводзіце такое мерапрыемства і абяцаеце падарунак кожнай, хто прыйдзе ў ружовым, то будзьце ласкавы — выконвайце гэта!»

«Дзякуй за падарункі, Relouis. Пакуль дзяўчаты ў ружовым стаялі ў чарзе, падарункі атрымлівалі хлопцы ў чорным! Абурэнню няма межаў у тых сотняў людзей, якія стаялі ў чарзе!».

У каментарах у інстаграме хакейнага клуба ўсплыла нават мемная фраза «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі!».

Быў і яшчэ адзін непрыемны святочны сюрпрыз. Перад матчам таксама рэкламавалася, што ў фан-краме клуба будзе прадавацца лімітаваная серыя — ружовыя худзі і шапкі з лагатыпамі «Дынама».

Ахвотных набыць іх было вельмі шмат. Але, сцвярджаюць у сацсетках, ружовых худзі аказалася ўсяго некалькі дзясяткаў і хапіла іх толькі для спонсараў — супрацоўніц Relouis.

Заўважылі людзі і тое, што ўсе жанчыны, каму пашчасціла атрымаць тыя худзі разладу, сядзелі на трыбуне разам.

Дзіўнае супадзенне? Не. Ларыса Грыневіч, дырэктарка кампаніі «Рэлуі бел» апублікавала ў Threads фотаздымкі, на якіх яна разам з супрацоўніцамі кампаніі пазіруе на трыбуне і ў калідоры ў тых самых ружовых святочных худзі.

На каментары пра расчараваных людзей, якія не дачакаліся абяцаных усім жанчынам у ружовым падарункаў, дырэктарка адказвае: «Падарункі яшчэ падвозілі, такі ажыятаж быў. Але, як вы разумееце, нічога бясконцага не бывае. Каманда маркетолагаў «Дынама» вельмі выратоўвала кветкамі для заўзятарак».

Ларыса Грыневіч, дырэктарка кампаніі «Рэлуі бел». Фота з яе Threads

У сацсетках незадаволены, што праз Relouis худзі не змаглі атрымаць рэальныя заўзятаркі хакейнага клубу:

«Вельмі раззлавала тое, што худзі, за якімі ганяешся ўвесь сезон, маніторыш фан-шоп перад кожным хатнім матчам, ляціш туды адразу пасля паведамлення пра іх паступленне да 8 сакавіка — а там усё, нечакана скончыліся. «Дынама», як так? Прыходзіш на ружовы матч і бачыш батальён Relouis у гэтых самых худзі! На каго вы арыентуецеся? Яны з вамі разава, а мы з вамі гадамі!

Крыўдна! І крыўдна, што за свае ўчынкі не ўмееце адказваць. Гэта мужчынскі клуб з пазіцыі сілы выдаляе жаночыя каментары».

Не пашанцавала нават тым, хто аплаціў мерч загадзя: «У мяне жонка раніцай замовіла, аплаціла, аформіла самавываз. Прыехала — і нічога няма. Грошы пакуль не вярнулі, сказалі, што, магчыма, у панядзелак разбяруцца».

Тым часам, на «Куфары» ўжо пачалі перапрадаваць ружовыя худзі «Дынама-Мінск». За адно худзі просяць 150 рублёў, за камплект (худзі, майка, 2 шапкі) — 400.

Каментары5

  • Очевидность
    07.03.2026
    ББ - белорусский бизнес. Главное, что тетка-директорка довольна. Плевать на тысячи людей с испорченым настроением
  • Идиотизм
    08.03.2026
    Как можно обещать подарки всем, не имея 15 тысяч подарков?! Иначе надо писать в акции: «подарки первой сотне женщин в розовом»
  • Руслан
    08.03.2026
    Пришедшие туда заслуживают ещё большего морального унижения.

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць