Грамадства2727

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Узровень даверу ў выбарчыя гады ніколі не перавышаў 50%, а ў 2020 годзе Лукашэнка прайграў Ціханоўскай у паўтара раза.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Незалежная Беларуская сацыялагічная група прэзентавала даследаванне «Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі (2001-2025)». Яго каштоўнасць у тым, што ўпершыню апублікаваныя вынікі закрытых даследаванняў, якія праводзіліся Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі — аб даверы да Аляксандра Лукашэнкі і аб узроўні яго электаральнай падтрымкі.

Нагадаем, што дзяржаўныя сацыёлагі пастаянна праводзяць сацыялагічныя апытанні, якія вымяраюць «узровень даверу» да розных дзяржаўных органаў — напрыклад, судоў, міліцыі, войска. У тым ліку вымяраецца і давер да Аляксандра Лукашэнкі. Вынікі такіх даследаванняў не трапляюць у публічны доступ.

У склад Беларускай сацыялагічнай групы ўваходзіць Генадзь Коршунаў, які ў 2018‑2020 узначальваў Інстытут сацыялогіі. Таму зразумела, што ў яго маглі застацца архіўныя звесткі ўстановы.

Што варта разумець: перад Коршунавым — сумленным сацыёлагам, які быў вымушаны звольніцца ў верасні 2020 года — установу ўзначальвалі кадэбіст Георгій Явелькін (2000-2008) і зацяты камуніст Ігар Катляроў (2008-2018). Нельга выключаць, што яны маглі карэктаваць вынікі даследаванняў у больш выгадны для ўладаў бок. З іншага боку, калі вынікі такіх апытанняў не публікаваліся, то лукашэнкаўцы маглі быць зацікаўленыя ў атрыманні больш-менш рэалістычнага выніку, хай і з улікам узроўню страху ў грамадстве.

Чытайце: «70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання

2001 год

На тых выбарах Цэнтрвыбаркам намаляваў Лукашэнку 76%, а ў адзінага кандыдата ад апазіцыі Уладзіміра Ганчарыка было 16%.

Падчас апытання Інстытута сацыялогіі 45% рэспандэнтаў сказалі, што прагаласавалі за Лукашэнку, 11% — за Ганчарыка. Апроч таго, амаль палова апытаных ухіліся ад адказу — 13% сказалі, што супраць усіх, а 30% «не мелі адказу».

2006 год

Паводле падлікаў Інстытута сацыялогіі, узровень даверу Лукашэнку складаў 50% (не ўказваецца, у якім месяцы праводзілася даследаванне).

Афіцыйныя падлікі Цэнтрвыбаркама: Лукашэнка — 83%, Мілінкевіч — 6%, Казулін — 2%.

А вось апытанне Інстытута сацыялогіі давала іншыя вынікі па галасах на выбарах: Лукашэнка — 63%, Мілінкевіч — 6%, Казулін — 1%. Аднак ізноў была зафіксаваная гіганцкая колькасць тых, хто не хоча адказваць дзяржаўным сацыёлагам — 26%. І яшчэ 3% былі супраць усіх.

2010 год

Падрабязныя дадзеныя за 2010 год ёсць толькі ў даследаванні НІСЭПД прафесара Алега Манаева, аднак даверу яму няма ніякага, таму і аналізаваць гэтыя звесткі няма сэнсу.

А вось узровень даверу Лукашэнку, па падліках Інстытута сацыялогіі, складаў 38%. Цікава, што праз год, у 2011 годзе, на фоне эканамічнага крызісу, ён апусціўся да 34%.

2015 год

Узровень даверу Лукашэнку ў гэтым годзе складаў 42%.

А вось падчас дзяржаўнага апытання наконт таго, за каго прагаласавалі Беларусі, былі зафіксаваныя незвычайныя вынікі.

Паводле перадвыбарчага апытання, за Лукашэнку збіраліся галасаваць 45%. Астатнія кандыдаты (уключна з Таццянай Караткевіч) мелі падтрымку на ўзроўні статыстычнай памылкі — ніжэй за 1%. Але ажно 52% адмовіліся адказваць на пытанне сацыёлагаў.

У выніку Цэнтрвыбаркам намаляваў Лукашэнку 84%.

2020 год

Чытайце: Афіцыйная сацыялогія: рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%, Ярмошынай — 11%

Паводле вынікаў поствыбарчага дзяржаўнага апытання, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 21%, за Святлану Ціханоўскую — 33%. 11% заявілі, што не галасавалі, а яшчэ 26% не захацелі адказваць па пытанне.

Тым часам Лукашэнку намалявалі 80%, а Ціханоўскай — усяго 10%.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • 388332
    09.03.2026
    Я сустракаў мінулыя прэзідэнцкія выбары на сутках у ІЧУ. Нам вельмі мякка намякнулі, што калі не прагаласаваць датэрмінова і як трэба, то будуць праблемы. Выбараў у Беларусі няма і на маёй памяці ніколі не было.
  • 13%
    09.03.2026
    ні я, ні мама мая не галасавалі за яго.
    прагаласавалі адзін толькі раз. за Пазняка. на другі тур не пайшлі.
  • XX XY
    09.03.2026
    Бачна, што нармальнае навуковае даследаванне, там пол а не нейкі гендар.

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову23

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову23

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць