Свет22

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»

Усяго па справе аб тэракце праходзіла 19 абвінавачаных, тады загінулі 149 чалавек.

Другі Заходні акруговы вайсковы суд прыгаварыў да пажыццёвага Далерджона Мірзоева, Саідакрамі Рачабалізадэ, Шамсідына Фарыдуні і Мухамадсабіра Файзоева, піша Mash.

Акрамя выканаўцаў, да пажыццёвага зняволення прыгаварылі 11 памагатых тэрарыстаў у «Крокусе»: Умеджона Саліева, Мустакіма Саліева, Шахрвмджона Гадаева, Зубайдулу Ісмаілава, Хусейна Хамідава, Мухамада Шарыпзадэ, Якубджона Юсуфзода, Назрымаду Лутфулоева, Джумахона Курбанава, Хусена Медава, Джабраіла Аушава

Ісраіл, Дылавар і Амінджон Ісламавы, якія прадаставілі тэрарыстам аўтамабіль і кватэру, атрымалі па 19 гадоў 11 месяцаў турмы. Алішэр Касімаў, які прадаў выканаўцам белы «Рэно Логан», атрымаў 22 гады 10 месяцаў.

Напад на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой адбыўся 22 сакавіка 2024 года. Узброеныя нападнікі ўварваліся ў залу перад канцэртам гурта «Пікнік», адкрылі агонь па людзях і падпалілі будынак. У выніку загінулі 149 чалавек (чатыры з іх тэрарысты), яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак, а больш за 600 атрымалі раненні. 

Следства ўстанавіла, што напад арганізавалі члены забароненай у Расіі тэрарыстычнай групоўкі «Вілаят Харасан» разам з саўдзельнікамі. Частка з іх прайшла падрыхтоўку за мяжой, іншыя знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і займаліся пошукам зброі, яе пераробкай і дастаўкай. Частку ўзбраення прывезлі спачатку ў дагестанскі Каспійск, а перад нападам — у Маскву.

Каментары2

  • Filipp
    12.03.2026
    "Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»"©
    Пашчасціла ім, у нас бы ім была смяротная кара.
  • Владислав
    12.03.2026
    Нейкае палавінчатае рашэнне. І дзе пакаранне для тых прапагандыстаў, якія перашкаджалі расследаванню, прасоўваючы версію пра ўкраінскі след?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць