Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну
Паводле яго слоў, такі выпадак адбыўся не ўпершыню.

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Дрыбінскага раёна заявіў, што на тэрыторыі Беларусі на днях упаў украінскі беспілотнік. Траўму атрымала жанчына. Паводле яго слоў, такі выпадак адбыўся не ўпершыню.
«Больш за тое, учора ці пазаўчора беспілотнік упаў — параніў нашу жанчыну. Пачалі разбірацца — украінскі. Вы чулі, каб я выў, крычаў, вішчаў: «Такія-сякія!»? Хоць меў на гэта права. І гэта не ўпершыню», — заявіў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Украіна не наносіла ўдар па Беларусі, а дрон упаў з-за работы расійскай РЭБ.
«Пачынаю разбірацца, чаму ўпаў. Украінцы па нас удар не наносілі. Расійская ўстаноўка радыёэлектроннай барацьбы працуе — аглушылі гэты беспілотнік, ён паляцеў не туды, сілкаванне скончылася — некіравана ўпаў. Вайна ідзе побач. Вось так сталася. Ну так, можам пакрычаць, але што зменіцца? Нічога», — сказаў ён.
-
Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Цяпер чытаюць

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Генацыд беларусальскага народу