Свет11

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Макаа: паліцыянты былі вымушаныя канваіраваць па вуліцы гуманоіднага робата, які стаў прычынай шпіталізацыі 70‑гадовай жанчыны.

Скрын відэа

Каля дзевяці гадзін вечара пажылая жанчына ішла па вуліцы, уткнуўшыся ў тэлефон. Спыніўшыся, яна раптам заўважыла, што проста за спінай у яе стаіць невядомая чалавекападобная істота з агнямі, што свецяцца. Жанчына не на жарт перапужалася і пачала крычаць на машыну: «У мяне сэрца выскоквае! Ты што, звар'яцеў?»

На відэа, якое разляцелася па сеціве, відаць, як падчас крыкаў пенсіянеркі робат падымае абедзве рукі — ці то спрабуючы папрасіць прабачэння, ці то ў жэсце адчаю.

У выніку паліцыя прыехала на месца і пад рукі павяла «злачынцу». Паліцэйскі паклаў на яго руку, што зрабіла сітуацыю з робатам яшчэ больш чалавечай.

Робат належыць мясцоваму адукацыйнаму цэнтру і выкарыстоўваўся для рэкламных мэтаў.

Прадстаўнік цэнтра патлумачыў, што ніякага пераследу не было: жанчына проста загарадзіла вузкі праход, а робат, паводле сваёй праграмы, спыніўся і стаў цярпліва чакаць ззаду, пакуль шлях вызваліцца.

Нягледзячы на адсутнасць фізічнага кантакту, пенсіянерцы стала кепска, і яе адвезлі ў бальніцу для агляду. Пасля аказання дапамогі яе выпісалі.

Жанчына вырашыла не падаваць афіцыйную скаргу, а 50‑гадоваму аператару робата паліцыя вынесла папярэджанне аб неабходнасці быць больш асцярожным у грамадскіх месцах.

Каментары1

  • fly9
    15.03.2026
    У чым робат вінаваты, гэта жанчыне трэба над нервамі працаваць, зрабіла з мухі слана)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць