Аўто88

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном

Аштрафаваць могуць, нават калі выкарыстоўваеш тэлефон як навігатар.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Нядаўна ў Мінску адбыўся рэйд, падчас якога ДАІ палявала якраз на кіроўцаў з тэлефонамі.

Кіраўнік шоу казачай песні і танца «Маме падабаецца» Мікола Кірчанка распавёў у тыктоку, што атрымаў папярэджанне праз тое, што камеры зафіксавалі яго з гаджэтам за рулём:

— Разрозненне камер настолькі крутое, што можна ўбачыць не толькі мадэль тэлефона, але і наколькі якасна зроблены манікюр. Таму будзьце ўважлівыя і асцярожныя, беларусы. Бачаць усіх.

У каментарах ён тлумачыць, што праз некаторы час пасля таго, як парушэнне трапіла на камеры, яго спыніла ДАІ. Відэа Міколе прадэманстравалі.

@kazakshow_mamenravitsya #беларусь #новостибеларуси #концерты #чпбеларусь #гаи ♬ оригинальный звук - Mame_nravitsa

У аналагічную сітуацыю трапіў і фатограф Дзмітрый Наўгародскі. Яму з ДАІ патэлефанавалі: сказалі, што маюць здымак, на якім бачна, што мужчына падчас руху размаўляе па тэлефоне.

Кіроўца планаваў апраўдацца фразамі кшталту: «Дык можа я проста трымаў тэлефон. Яшчэ трэба даказаць, што я размаўляў, а не проста вуха часаў».

— А яны мне паказваюць пункт 10.4 правіл, якія набылі моц з верасня 2025 года, што любое ўзаемадзеянне з тэлефонам — гэта ўжо адміністрацыйнае правапарушэнне.

@novgorodskiy_ph На трогайте телефон в машине #пдд #ктоэтопридумал ♬ оригинальный звук - Дмитрий Новгородский

Дзмітрыю растлумачылі: нават калі тэлефон будзе проста знаходзіцца на панэлі і кіроўца да яго дакранецца — гэта ўжо будзе лічыцца правапарушэннем.

— Атрымліваецца, я магу дакранацца да аварыйкі, любых кнопачак аўтамабіля. Але калі да тэлефона — гэта ўжо адміністрацыйнае правапарушэнне.

У каментарах некаторыя людзі абураюцца — маўляў, што рабіць, калі выкарыстоўваеш тэлефон як навігатар. Асабліва складана, канешне, кур’ерам ці таксістам.

Хтосьці цікавіцца, чым жа лепшыя сучасныя аўтамабілі з вялікімі сэнсарнымі экранамі.

Але ДАІ лічыць, што ўзаемадзеянне з тэлефонам нясе небяспеку для ўсіх удзельнікаў руху. Для навігатараў выключэнняў няма.

«Згодна з ПДР кіроўцам забаронена карыстацца прыладамі сувязі, калі для гэтага неабходна трымаць іх у руцэ або ўздзейнічаць на іх рукой. Нават выкарыстанне hands-free не выключае цалкам рызыкі страты канцэнтрацыі», — адзначае ДАІ.

Штраф за парушэнне можа скласці да 2 базавых велічынь (90 беларускіх рублёў). Калі гэта паўторнае парушэнне на працягу года, то штраф узрастае да васьмі базавых велічынь (360 беларускіх рублёў).

@gai_belarus Телефон за рулем = опасность для движения С 11 по 14 марта Госавтоинспекция проводит республиканскую профилактическую акцию "Отключи телефон - включи безопасность!" Отвлечение от управления транспортным средством и пользование телефоном за рулем является причиной совершения дорожно-транспортных происшествий, в том числе с тяжкими последствиями. ❗️Водителю запрещается пользоваться во время движения аппаратом радио- и телефонной связи, иными не предусмотренными конструкцией транспортного средства устройствами, если для этого необходимо держать их в руке либо воздействовать на них рукой #гаи #телефон #безопасность #милициябеларуси #пдд ♬ оригинальный звук - ГАИ Беларуси

Каментары8

  • Tut
    15.03.2026
    Караць за размову гэта яшчэ ладна, але за дакрананне да тэлефона гэта ідыятызм (што не здзіўляе, калі размова ідзе пра лукашыстаў).
    Як зараз законна можна працаваць кур'ерам ды таксістам? Ды наогул, навігатары зараз па-за законам, бо іх праца патрабуе дакранацца да іх час ад часу.
  • Багадыр
    15.03.2026
    Гэта чарговая клініка, трэш, маразм..
    Караць, караць, караць. Крок налева, крок направа - пакараць. Пачасаў патыліцу - пакараць.
  • Ну
    15.03.2026
    Вельмі грошы патрэбныя

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць