Грамадства66

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь

Назір Яўлоеў запэўнівае, што падтрымліваў Лукашэнку нават тады, калі «кожны сабака яго ненавідзеў і гатовы быў разарваць». А цяпер шчыра здзіўлены, што яму забаранілі ўезд у Беларусь проста за тое, што ён адстойваў свае правы.

Назір Яўлоеў, скрыншот відэа ў тыктоку

На тыкток-канал Назіра Яўлоева, дзе ён выказвае свае думкі адносна розных палітычных падзей, падпісана каля 412 тысяч чалавек.

Сам блогер — асоба нешараговая. Яўлоеў па нацыянальнасці інгуш, раней ён працаваў прэс-сакратаром міністра ўнутраных спраў Інгушэціі — рэспублікі ў складзе Расіі. 

Інваліднасць першай групы ён атрымаў у 2008‑м — пад дно яго машыны падклалі бомбу. Параненага мужчыну адвезлі ў бальніцу, яму давялося ампутаваць левую нагу.

Назір Яўлоеў мае расійскае грамадзянства, але, падобна, што жыве ў Германіі.

Летась тыктокер ужо трапляў у скандал на польска-беларускай мяжы. Тады праблема ўзнікла праз тое, што Назір, які мае інваліднасць, хацеў праехаць без чаргі. Для гэтага трэба было прадэманстраваць памежнікам пасведчанне, у якім прапісаны працэнт інваліднасці. У расійскім пасведчанні такога не пазначаюць, а нямецкае трэба было перакласці на беларускую ці рускую мовы. Абураны Яўлоеў нават запісваў відэазварот да Лукашэнкі.

Некалькі дзён таму тыктокер, які быў шчыра ўпэўнены, што яго прыгоды на мяжы скончыліся, зноў хацеў заехаць у Беларусь з тэрыторыі Польшчы.

— Беларускія памежнікі мой пашпарт туды-сюды… «Пастаўце, — кажуць, — калі ласка, сюды машыну, і праедзем са мной». Я прайшоў. Зрабілі дактыласкапію, я падпісаў, што трэба. Кажу: «Ну што здарылася?».

Блогеру паведамілі, што яму забаронены ўезд у Беларусь да 17 верасня 2026 года. Такое рашэнне прыняло беларускае МУС — менавіта туды памежнікі параілі Назіру звяртацца па ўсе тлумачэнні.

Тыктокер шалёна пакрыўджаны і зноў звяртаецца да Лукашэнкі:

— Вось так вось, Аляксандр Рыгоравіч! А я чалавек, які вядзе інфармацыйную вайну, падтрымлівае Беларусь, падтрымлівае Аляксандра Рыгоравіча.

Лічу яго сапраўдным мужыком, сапраўдным патрыётам свайго народа. У 2020 годзе асабіста я падтрымліваў прэзідэнта. Калі кожны сабака яго ненавідзеў і гатовы быў разарваць. Калі Аляксандр Рыгоравіч разам са сваім сынам са зброяй адстаялі свой народ ад заходняй інтэрвенцыі.

@nazir_evloev #назиревлоев #белорусь #запрет #отказ #таможня ♬ оригинальный звук - Nazir_Evloev

Назір запэўнівае: калі б ва Украіне ў свой час замест Януковіча быў Лукашэнка, дык там быў бы парадак. А калі б у Беларусі замест Лукашэнкі быў бы Януковіч, дык тут было б як «ва Украіне».

Блогер спадзяецца, што яго відэа дойдзе да Лукашэнкі ці хаця б да яго адміністрацыі.

У наступным відэа Назір ужо спрабуе быць менш рэзкім у выказваннях — кажа, што яго стаўленне да Беларусі ўсё роўна не зменіцца.

— Беларусы для мяне ўсё роўна будуць прыкладам таго, як трэба жыць, як трэба будаваць сваю краіну. Беларусы даўно паказалі гэты прыклад. Проста крыўдна. За тое, што я проста запатрабаваў прытрымлівацца закону. За тое, што я бараніў свае правы…

Цяпер блогер думае, што рабіць далей і як трапіць у Расію.

— Праз Эстонію? Дык эстонцы таксама злыя…

І хвалюецца праз тое, ці прапусцяць яго ў Беларусь пасля 17 верасня — бо забарону ж можна і падоўжыць.

@nazir_evloev #назиревлоев #белорусь #запрет #таможня #друзья ♬ оригинальный звук - Nazir_Evloev

Каментары6

  • бабруйчанін
    16.03.2026
    Падобных Яўлоевых ціпа " чачэна інгушскіх татараказанскіх бежанцаў" блоХераў у Германіі Чэхіі шмат усе "языкатыя"руска істіныя праверныя мусульмане і нічога....
    Падобныя на аптіалудінава рф
    Ні трэба быць вялікім экспертам адкуль " вушы"
  • Хаха
    16.03.2026
    Чистокровный ингушский ариец любит Родину из Германии
  • Я
    16.03.2026
    Хитрый лис

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны3

Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць