Каментары да артыкула

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі

  • Яна
    18.03.2026
    какие внуки??? внуки в Беларуси есть?
  • рітор
    18.03.2026
    Яна, гэта ж для зручнасці было сказана. У каго ўжо яны ёсць, павінен быў бы зацаніць.
  • 1
    18.03.2026
    Не веру, што разумны чалавек можа так разважаць. Ён што, не сачыў за "выбарамі" у 2010, не бачыў, як цягнулі па зямлі збітага Някляева, як ламалі у КДБ Раманчука, як мусіў бегчы за мяжу Міхалевіч? Не разумее, што яго б проста фізічна ліквідавалі, калі б стаў сапраўды небяспечным, як Захаранка ці Карпенка? Што ён мог бы супрацьпаставіць каўказскім майстрам спорту з цёмных бусаў? Ці як ён сабе ўяўляў сваю "перамогу" у ярмошынскім цырку? Ні за што не паверу, што ён, знаходзячыся на сваёй пасадзе, не разумеў, з кім мае справу. Ужо задоўга да 20-га кіраўнікоў заводаў здымалі і саджалі ў турму, бо Лукашэнка бачыў бруд на тэрыторыі завода - глядзі хаця б Барысаў - і было відавочна, што законы не дзейнічаюць, што ўся прававая сістэма дэ факта не існуе. Не веру, што далёка не наіўны чалавек Бабарыка ніколі не задаваўся пытаннем, а чаму б гэта ніхто з вядомых ці паспяховых людзей у Беларусі не хоча пайсці на беларускія выбары паспрабаваць удачы.

    [Зрэдагавана]
  • меркаванне
    18.03.2026
    1, можа таму, што не самастойны. І вельмі дрэнна, калі залежыць ад гэбні ці рашы. Бо сапраўды, цяжка ўявіць, што Бабарыка ідэйны патрыёт Беларусі (дарэчы, як і яго, напрыклад, Краўцоў), ці што ён хворы на ўладу.
    А па-іншаму можна выдвігацца ў кандыдаты, па-мойму, толькі па заданні тых, ад каго залежыш. Як паслухмяны выканаўца.
  • Найперш не галасі!
    18.03.2026
    1, і ў той да час маецца факт- Бабарыка кінуў выклік рэжыму. Не збаяўся.
    Усё ён разумеў, таму і акучваў дзялянкі электарату асцярожна і памяркоўна. План быў стварыць масавасць, абудзіць актыўнасць ўсіх, нават між сабою нязгодных, нават палахліўцаў, прыкарытнікаў ды хатаскрайнікаў.

    Дарэчы, вось ня трэба тут пафасна выдумляць і галасіць, што "ніхто не насмеліўся" і ўсё такое.
    Кожныя выбары знаходзяцца, хто вырашае кінуць выклік.
    Адзін толькі "намётавы гарадок" у цэнтры сталіцы ў поўнай блакадзе ўзброеных карнікаў разбурае вашае правакацыйнае "ніхто ніколі не асмеліўся".
    А Жаночыя маршы ў 2020-м?
    А першы выхад жанчын ў белым на мінскай Камароўцы як бяззбройны пратэст на ўжо разгорнутую ўзброеную агрэсію?
    Ці ў вас гэта таксама "ніхто не асмеліўся"?
    А Святлана Ціханоўская таксама не асмелілася?
  • Янка
    18.03.2026
    1, таму, што на тый момант усё вамі пералічанае было другаснымі тэмамі для большасці. З якой нагоды - гэта асобная тэма для абмеркавання. Цынічна, але рэалістычна. Палітычны талент Бабарыкі праявіўся ў тым, што з улікам тагачасных абставінаў ён узяў толькі першачарговае, адклаў у бок усё другаснае, чым і аб'яднаў вакол сябе вялічэзную колькасць беларусаў. Па сутнасці, Бабарыка пачаў актыўна будаваць першую з 2006 года грамадскую кааліцыю, але нашмат больш шырокую, а Ціханоўская з яе камандай прадоўжылі тыц працэс. Але з таго часу абставіны моцна змяніліся, таму недарэчна пераносіць сучасныя абставіны на тагачасныя крокі Бабарыкі. На мой погляд, пакуль ніхто з дэмакратычных сіл ня здолеў сфармуляваць зразумелы і адносна прывабны для большасці вобраз будучыні ў настолькі сціслым выглядзе, каб яго было б магчымым пакласці на агітацыйныя ўлёткі першых сумленных выбараў. Нейкія ягоныя часткі можа і распрацаваныя, але прынамсі іхная прэзентацыя апынулася вельмі няўдалай.
  • Нейкае абы што
    18.03.2026
    Найперш не галасі! , ты ўжо зусім забрахаўся.

    У адным абзацы пішаш:
    "і ў той да час маецца факт- Бабарыка кінуў выклік рэжыму. Не збаяўся",

    а ў наступным пішаш супрацьлеглае:
    "Дарэчы, вось ня трэба тут пафасна выдумляць і галасіць, што "ніхто не насмеліўся" і ўсё такое. Кожныя выбары знаходзяцца, хто вырашае кінуць выклік".

    Зляпіў дзве метадычкі ў адну і атрымалася абы што.
  • 1
    18.03.2026
    Найперш не галасі! , я не сказаў, што ніхто не асмеліўся. Я сказаў, што ніхто з вядомых і паспяховых людзей, з тых, каму было што губляць, пакуль што не хадзіў на "выбары". Бо вынік, як бы сказаць, крыху прадказальны для любога, у каго ёсць вушы і вочы. Я не маю на ўвазе прафесійных рэвалюцыянераў ці палітыкаў. Дзіўна, што вы прыводзіце ў прыклад тут Святлану Ціханоўскую, якая пайшла на выбары толькі таму, што была жонкай Сяргея і прыняла рашэнне ісці далей замест яго. Так, яна бясспрэчна прайшла зараз заўважны шлях - аднак у 2020 не асабліва ведала, на што падпісваецца, што неаднаразова сама прызнавала. Абставіны яе ад'езду таксама не ёсць гераічнай старонкай, хоць па чалавечы і зразумелы ўчынак.
    Віктар Бабарыка, у адрозненне ад яе, на той момант быў далёка не хатняй гаспадыняй, і не мог не разумець, што можа імгненна ўсё страціць, уключаючы жыццё.
  • Найперш не галасі!
    18.03.2026
    1, ага, ўжо мусім адкінуць "прафесійных рэвалюцыянераў"))
    А чаго іх мусім адкідаць?
    Каму, скажыце, яшчэ хочацца, ўрэшце хто павінен, ісці на прэзідэнта як не прафесійным рэвалюцыянерам, палітыкам? Каму ўвогуле яно трэба?
    Калі чалавек паспяхова рэалізуецца ў сваёй, непрэзідэнцкай галіне?

    Але і тут прыкладаў багата:
    Бізнесмен Андрэй Клімаў меў прэзідэнцкія амбіцыі, навуковец доктар тэхнічных навук Генадзь Карпенка - паспяховы абраны мэр Маладэчна і таксама меў планы на прэзідэнцтва, навуковец фізік Станіслаў Шушкевіч, паэт У. Някляеў... Ганчарык, Чыгір, Марыніч... Яшчэ Домаш, Мілінкевіч.. Урэшце, рэктар Казулін... Сяргей Ціханоўскі - таксама быў не прафесійны беларускі рэвалюцыянер, а паспяховы бізнесмен.
    А колькі разумных і паспяховых людзей, разумеючы рызыку, вырашылі дапамагаць кандыдатам!

    Вось якраз прафесійных палітыкаў бракуе ў нашай палітыцы. На прэзідэнта усю дарогу прэтэндавалі людзі паспяховыя ў іншых галінах.
  • Найперш не галасі!
    18.03.2026
    Янка, лозунг жыве ў моманце. Будуць сумленныя выбары - будзе і раскладка ўдзельнікаў з тэхнічнымі ўлёткамі.
    Тэзы, артыкуляваныя Ціханоўскай ў 20-м (новыя выбары, спыненне рэпрэсіяў, вызваленне людзей) надзённыя і сёння. Што цяпер можна прапанаваць замест гэтай мэты? І ОСЦ якраў працуе на дасягненне агучаных мэтаў.
  • ??
    18.03.2026
    Янка, ну как жа нікто? А фенцік у 94-м?
  • Алесь.
    18.03.2026
    Так ён жа сучасны Шцірліц? 25 гадоў працы ў логаве ворага. Гэта не было выгадна Расіі, а дзеля ўнукаў.
    Ці мо яму тэксты рыхтуе сучасны Крылоў ці Крапіва? Бо для ўсіх іншых занадта круты сюжэт нават для анекдотаў. Калі праз 6 гадоў пасля "выбараў", дзе ня быў нават кандыдатаў, то ў сябе паверыў і выйграў. Толькі не зразумела што і на каго гэта разлічана.
  • Не смешна
    18.03.2026
    За мяне ўсе беларусы. Знаёмая рыторыка.
  • Пракоп
    18.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    18.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ё
    18.03.2026
    Хто не разумее ў паліталогію, то Бабарыка кажа, што ён быў кандыдатам папулістам (прамаўляў, што падабаецца народу, каб спадабацца ўсім, без праграммы) і кажа, што гэта было добра. Воось такога прэзідэнта мы маглі атрымаць. Адзін папуліст ужо 30 год сядзіць.
  • Ага
    18.03.2026
    Ё, а потым бац! - праграма інтэграцыі з Расеяй.
  • Пеця
    18.03.2026
    Бабарыка усё правiльна рабiў, каб адарваць электарат у лукашэнкi i ён гэта зрабiў, i гэта адразу зразумелi лукашэнкi i пазьнякi, якiя былi ў шоку, бо пазьнячок жа выконваў выгадную кгб ролю спарынг партнера псiхапата, гэтакага нарцыса, праверанага каталiка сумуючага па польшчы 12 %, а той праваслаўнутага ацеiста - 87%, бабарiка iм паламаў схему, таму пазьняк i радаваўся калi бабарыку лукашэнка арыштаваў i кiнуў за краты, напiсаў: пайшло някепска
  • Жора
    18.03.2026
    Пеця, адарваць электарат каб што? Збудаваць дзяржаву тожа-беларусаў? Дык яна і так ёсць і прыўкрасна пажывае.
  • ??
    18.03.2026
    Пеця, "каб адарваць", а далей што? Вы верыце, што Бабарыка з адарваным электаратам сказаў бы крамлю: "Не!", хоць па якому пытанню?
    Маё меркаванне, што ён тэхнічная фігура, якой кіравалі, якой раілі як рабіць і казаць паліттэхналагічна і т.п., і якой ахвяравалі, калі палічылі патрэбным.
    Магчыма цяпер ён належыць сам сабе, а калі не? То навошта зноў раздуваць у прасторы нейчыю крэатуру. Па ўсіх цяперашніх выступах ён выглядае не цэльнай асобай, якая дакладна ведае аб чым гаворыць, а неяк мазаічна і павярхоўна.
  • Той русафоб з 1990-х
    18.03.2026
    Пеця, толькі беларус з невероятной кашай у галаве можа пісаць пра Пазняка з КДБ і тожебелоруса Бабарыку як нармальнага кандыдата. Бачна, што 1990-я далей не асэнсаваныя.
  • Найперш не галасі!
    18.03.2026
    Пеця, так было: добра памятаю задавальненне, з якім Пазьняк "Але пакуль што ўсё пайшло ня кепска!", калі Бабарыку незаконна кінулі за краты.
    "Нацыянальны лідар" свеціцца ад шчасця, калі пачаліся незаконныя пасадкі кандыдатаў.
    "Ціханоўская павінна сядзець ў турме!", - таксама гнеў таго ж "нацыянальнага лідара". Толькі Лукашэнку трэба не турму, а берагчы ды адцягваць. І каб ніхто не парушаў спакой на могілках: аніякіх самастойных кандыдатаў, толькі Гайдукевіч, толькі байкот.
    Сапраўды, выгодная была схема.

    Але Бабарыка здолеў паламаць схему, у якой грамадзянам не было месца. Бабарыка быў кандыдадам і пратэстных грамадзянаў і ціхай бюракратыі, вось гэта і палохае рэжым дагэтуль.
    Нават сёння Бабарыка сваёй шчырасцю ломіць схему прапаганды.
    Паглядзіце - то "ён Газпром-Газпром", то "Расія заехала б на танках". Дык ён ці прарасейскі, ці Расія бы зрынула яго на танках?
    Цяпер пагналі новую дурку, нават дзьве:
    1)"ён дурненькі (дзіцячы) і несамастойны, хоць меўшы дзьве адукацыі паспяховым банкам паспяхова кіраваў працяглы час.
    2) штодня дзясяткі каментарыяў "ён мне не цікавы".
    Такі нецікавы, што спакою не дае.
    ))
  • Ясненька
    18.03.2026
    Пеця, дык вось хто працуе супраць Пазьняка... ("Пеця", які прасоўвае маскоўскія праекты...)
  • Пеця
    18.03.2026
    Жора, мэта была каб быў мiр ва ўсiм мiры i Газпром мог зарабляць грошы транспартуючы газ у ЕС.
  • Пеця
    18.03.2026
    ??, Пазьняк жа ўжо сказаў, што яго вялi немцы. Не, я,не сумняюся што ён тэхнiчная фiгура, хутчэй за ўсё Газпрома з Лукойлам i мэта iх была каб не даць Пуцiну i Лукашэнку пачаць вайну, ясна што Бабарыка гэтага не скажа. А можа i сам толкам не ведае
  • Пеця
    18.03.2026
    Той русафоб з 1990-х, дык пазьняка кгб i спасло, а як ён вышмыгнуў? Бабарыку схапiлi, а Пазьняк зьнiк
  • Рэптылоід
    18.03.2026
    Пеця, шапачка з фальмі не цісне?
  • Пеця
    18.03.2026
    Ясненька, а вы хоць заўважаеце як ваш пазьняк i вы з iм спрацавалi на лукашэнку i пуцiна, цi вы ўжо настолькi сектанутыя што не заўважаеце як пазьнячок увесь час спрыяе лукашэнку
  • Найперш не галасі!
    18.03.2026
    Пеця, у секты Пазьняка памылак не бывае. Што там можна заўважаць?
    І ў Пазьняка не было: "Памылак не было. Аніводнай памылкі" (с)
    Секта даўно патанула ў сваёй беззаганнай святасці.
    Чым больш недарэчныя , блытаныя, маніакальныя тэзы аб'яўляе прарок, чым больш дае чаду, тым больш самазамілавання ва ўдзельнікаў.
    І канешне будуць злавацца на цэлы свет, бо свет, пакінуўшы іх з любімым байкотам на ўзбочыне, даўно жыве сваім жыццём.
    Але колькасць актыўных нікнэймаў у каментах зніжаецца.
    Дарэчы, можа хто ведае, што там з падпіскамі-праглядамі ў Суворага Безпамылковага Блогера? Які ўжо паблытаў газпром з Германіяй і рэклямуе перадачу прэзідэнцкае ўлады якомусь кгбшнаму пагону з АП РБ.
  • Зручны кандыдат
    18.03.2026
    Скажите, а "чэсныя банкiры" среди топ-управленцев, разве бывают, особенно, в Беларуси, где схематоза сидит на схематозе и ей погоняет?
    Луку давно пора на мыло отправить - в утиль истории, а лучше в Гаагу на шконку отдыхать, но всё вы слабаки, как личности в сравнении с ним. Пока нет достойной, харизматичныйи сильной ему кандидатуры в противовес на горизонте.
    А Светлана - молодец - выросла значительно, надо отдать ей должное. Была мы у нее ещё харизма и мощь характера, как у Хакамады, чтобы люди видели, что она может Фаберже хитрозачеса в тиски зажать, то тогда бы ей цены не было.
  • Поле цудаў
    18.03.2026
    Лап та бу дзі дубудай
    Лап та бу дзі дубудай
    Якое неба галубое...

    Шкада, што мы так і не заслухалі маскоўскіх спецыялістаў на гэтую тэму.

    Бо гэты вось апошні тэзіс - пра безпраграмны парасон - мне падаецца, 1-да-1 з дэмакратычнага праекта, які ў свой час фінансіраваў Прохараў, а намеснікамі ў прэзідыуме ў яго быў палкоўнік ФСБ і прыстаўлены крамлём паліттэхнолаг.
  • Цырк на дроце
    18.03.2026
    Бабарыка, які яшчэ нядаўна не змог адназначна адказаць пра Крым і Расію, пра 2020 не кажучы, раптоўна змяніў рыторыку амаль на 180. Смешна.
  • Ага
    18.03.2026
    Цырк на дроце , а калі прыйдзе да ўлады, у любы момант ізноў зменіць рыторыку. На пракрамлёўскую, напрыклад.
  • Такие вот кандидаты
    18.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цыркач
    18.03.2026
    Это смешно. Это просто смешно!!!
    Бабарико был уверен, что выиграет потому, что у него были обещания "в верности" со стороны кремлятника.
    Вспомните, как он уверенно говорил чуть ли не каждый раз и везде, что будет второй тур выборов! Вспомните... Тогда даже я, человек который откровенно понимал, что выборы - это не выборы, и никаких вторых туров с 96-го года уже нет, не было и не будет, так вот даже я стал думать, что у Бабарико есть какая-то хитрая стратегия, или план какой-то, который заставит провести второй тур!
    И второе. Не может человек возглавлять структуру Газпрома (рос.гос.компании на территории Беларуси) и быть "независимым". Ну, это нереально и невозможно! Ну, не позволит кремлятник, чтобы его подразделениями управлял национально-ориентированный беларус.

    А для тех, кто сомневается, поищи высказывание Бабарико про Калиновского. Может, хоть тогда вы поймёте, откуда эта консерва. Со своей партией "Вместе" (название-то какое, уродское, как под копирку, как в Молдове с Шором. из москвы им методички, что ли, одни и те же выдают?).
  • Anatol Starkou
    18.03.2026
    В. Бабарыка: «На трэці дзень я ўжо разумеў, што мы амаль гарантавана выйграем. (…) Калі было 10 тысяч [членаў ініцыятыўнай групы], мы разумелі сілу сеткавага эфекту і мелі выразнае разуменне, наколькі чаканне іншай Беларусі жыве ў Беларусі».

    То бок ідзе размова пра нас - пра змагароў на хатняй канапе, якія могуць прайсці максімум да халадзільніка ці тувалета, і мінімум да капутара. На больш сілаў і розуму не хопіць. Не заточаны на больш, як толькі стварыць лежацы на хатняй канапе прогу “Віртуальны голас”, каб перамагчы рэальную Лідзію Ярм з ЦВК.

    13 чэрвеня 2020 у сваім ЖЖ я надрукаваў артыкул АРИФМЕТИКА ВЫБОРОВ. BY: «Несколько дней назад на форуме ТУТбая я суммировал ВСЕХ кто поставил лайк и следящих за бчб незалежными СМИ (местными и забугорными) в фэйсбук, то есть посчитал их как разных граждан, например, читающий БП не читает НН. И получил цифру 1млн граждан. То есть максимальный резерв у оппов 1млн чел, а реальный в два раза меньше. Именно цифра в ПОЛМИЛЛИОНА есть максимальная для набора голосов ЗА ОППО КАНДИДАТА, и она удивительным образом совпадает с 271 426 голосами ЗА Татьяну Короткевич + 386 225, которые не поддержали никого в 2015 году. Всего ПОЛМИЛЛИОНА. Дык про какой бойкот вы можете думать и говорить, господа товарищи паны Оппозиционеры? Где тусуются еще минимум 3,5млн оппо желающих бойкотировать или выиграть выборы-2020? У какой Комаровки?»

    Я некалькі разоў тут на гэтым форуме НН вам казаў: "Віктар не палітык". Але да вас гэта не далятае. Выйшаў ў дому, прайшоў да ЦВК і Ярмошынай з 10 тысячамі [членаў ініцыятыўнай групы], зарэгіўся, а на выхадзе яго сустракаюць тая ж сп Лідзія: "КАК ДОЛГО Я ТЕБЯ ЖДАЛА!" (фильм "Москва слезам не верит").

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць