Свет

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

«Нашы дыпламатычныя сустрэчы, трохбаковыя сустрэчы, пастаянна адкладаюцца».

Фота: Sean Gallup / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, знаходзячыся з візітам у Вялікабрытаніі, даў інтэрв'ю вядучай Бі-бі-сі Лоры Кюнсберг. Сярод іншага Кюнсберг спытала Зяленскага, ці турбуе яго, што канфлікт на Блізкім Усходзе адцягне ўвагу людзей ад таго, што адбываецца ва Украіне.

«У мяне вельмі недобрыя прадчуванні пра ўздзеянне гэтай вайны на сітуацыю ва Украіне, — адказаў па-англійску Зяленскі. — Фокус увагі Амерыкі — больш на Блізкім Усходзе, чым на Украіне, на жаль. Таму — вы бачыце што. А прычына адна — вайна ў Іране».

На ўдакладняючае пытанне, як працякае ў гэтыя дні перамоўны працэс, Зяленскі адказаў: «Прэзідэнт Трамп засяроджаны на Іране. Перамоўныя групы паміж сабой размаўляюць. Наша група гаворыць з амерыканскім бокам кожны дзень. Я ведаю, што амерыканцы таксама гавораць з расіянамі кожны дзень».

«Амерыканскі бок з-за гэтай вайны ў Іране сказаў, што гатовы прыняць абодва бакі ў Амерыцы. Мы пацвердзілі свой удзел, але рускія супраць сустрэчы ў Злучаных Штатах Амерыкі. Таму мы пакуль спрабуем факусавацца на Амерыцы, прапаноўваючы дату і месца. Украіна падтрымае любую дату і любое месца, але дакладна не ў Расіі», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне, ці зрабілі дзеянні Трампа свет больш небяспечным, Зяленскі сказаў: «У мяне не будзе справядлівага адказу на гэта. Я стараюся гаварыць аб'ектыўна, а не суб'ектыўна. Таму я лічу, што любы раскол у НАТА аслабіць абодва бакі».

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць