Перамовы на гэты конт вяліся некалькі месяцаў.

ЗША разглядаюць магчымасць запрасіць Аляксандра Лукашэнку ў Белы дом або ў рэзідэнцыю Дональда Трампа Мар-а-Лага ў рамках намаганняў па дыпламатычным збліжэнні з Беларуссю, паведамляе Financial Times.
Джон Коўл пацвердзіў выданню, што ўнутраныя абмеркаванні пра запрашэнне Лукашэнкі на сустрэчу з Трампам вяліся «на працягу некалькіх месяцаў», але канчатковага рашэння няма.
«Я не збіраюся ўбіваць клін паміж ім і Пуціным. Гэта адносіны працягласцю ў 30 гадоў», — дадаў ён. Коўл дадаў, што добра ведае, хто такі Лукашэнка, але яны давяраюць адзін аднаму.
У пятніцу на сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Трамп быццам запрасіў яго ў ЗША.
«У трэцім раўндзе яны сказалі: вось мы гатовыя. Дональд прапануе вялікую здзелку і сустрэцца нават да таго, што ў яго дома ў Фларыдзе, і абмеркаваць, і дамовіцца. Я кажу — заўсёды», — сказаў Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары