Каментары да артыкула

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

  • Не зайздросцім
    23.03.2026
    Гэта што, вашыя грошы, што вы лічыце ў чужой кішэні? Заданацьце спачатку, а потым спытвайце!
  • А чаго няма каментара?
    23.03.2026
    Гэта не ІПСО расейскае, якое дыскрэдытуе валантэраў, не?
  • А кто завидует?
    23.03.2026
    Не зайздросцім,
    Храбрый солдат удачи.
    Взял много пленных. За каждого выкуп. 10*100.000 это и есть искомая сумма. Только забыл отдать половину крыше. Вот они и пришли посчитать.
  • Уехали самые умные
    23.03.2026
    И красивые
  • Отец Засандалий
    23.03.2026
    Нормальный солдат удачи.
  • Лайдак
    23.03.2026
    Вось так і ваюй за ўкраінцаў
  • Filipp
    23.03.2026
    "Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра"©
    Каму вайна, каму маць радна.
  • ххх
    23.03.2026
    Наяўлічаная зброя і мільён даляраў маглі быць на беларускую справу. Шмат якім украінскім структурам замінае беларускі добраахвотніцкі варушняк. У любым выпадку, НН, перад тым, як галасіць і ставіць плёткі на галоўную старонку, трэба было звярнуцца да афіцыйных крыніц. Ці так ужо не робіцца ?
  • вось такая зараз журналістыка
    23.03.2026
    ххх, 1) хайп. 2) зараз навіна жыве 5-10 хвілін да моманту публікавання новай навіны
  • Вышэй за бога
    23.03.2026
    І што? Жэрар - мільянер. Гэта ж добра.
  • ?
    23.03.2026
    Дзе журналісцкая праца? Дзе пацверджанне з некалькіх крыніц, дзе запыт вам ўкраінскія дзяржструктуры, дзе званок у СІЗА?
  • Ёсць пытанні і да Урбановіча
    23.03.2026
    А сам Урбановіч чым займаецца і дзе знаходзіцца? Інтэрв'ю Пятрухіну ён даваў з Кіева. У "кіеўскім катле ваюе"? (Калі што, гэта любімы выраз самога Урбановіча.) Ці сам ў сзч? І чаму ў яго папачкі на ўсіх складзеныя? Для чаго і для каго ён папачкі свае збірае на дабраахвотнікаў?
  • каліновец
    23.03.2026
    Ёсць пытанні і да Урбановіча, а ён з 24 года на баявых не з'яўлюўся. З вясны 25 вогуле ў СЗЧ.
  • Ну
    24.03.2026
    Ёсць пытанні і да Урбановіча, а нічога, што ён шматкроць быў паранены? І вяртаўся на баявыя кожны раз? Не п@@ді, абы п@@ець.
  • Ёсць пытанні і да Урбановіча
    24.03.2026
    Ну, да яго шматкроцьных параненняў таксама пытанні.
    Ён сам распавядаў, што ірваўся ў бой насуперак таму, што інструктары палка яму тлумачылі, што ён яшчэ не гатовы і будуць страты. Што спачатку трэба лепш падрыхтавацца. Што больш карысці, калі баец, атрад можа выконваць шмат задач на працягу вялікага часу без страт ці з мінімальнымі стратамі, чым у першым жа баі панесці страты і потым нічога не рабіць.

    Урбановіч з такім падыходам не згодны. Ён адразу кідаецца ў самы гарачы бой, атрымлівае параненне і едзе на бальнічку.
    Ну і збірае на ўсіх папачкі ў вольны час.

    І што ў выніку? Як тут вышэй напісалі - з 24 года Урбановіч на баявых не з'яўляецца. З вясны 25 вогуле ў СЗЧ.

    У той час, як іншыя байцы, з больш рацыянальным падыходам і меншым самапіярам, працягваюць ваяваць і выконваць баявыя задачы.
  • Ёсць пытанні і да Урбановіча
    24.03.2026
    Ну, а папкі на ўсіх дабраахвотнікаў навошта ён збірае? У стрыме з Пятрухіным Урбановіч прагаварыўся, што заўважыў аднойчы, што ляжаць спісы байцоў і хто заўгодна мог зайсці іх убачыць. Урбановіч абурыўся як так можна. І тут жа сказаў, што гэтыя спісы ў яго ёсць. І калі з ім нешта адбудзецца, то ён да гэтага падрыхтаваўся і перадаў спісы некалькім асобам.
    Каму ён перадаў спісы? З якой мэтай ён збірае інфармацыю? Куды перадае?
  • каліновец
    24.03.2026
    Ну, гата яму права сыходзіць у сзч, баламуціць адтуль воду і бухой кампаніяй нападаць на пабрацімаў права не дае.
  • Янка
    24.03.2026
    Ёсць пытанні і да Урбановіча, уууу якi Ўрбановіч дасведчаны членашкоднік. Пяць разоў наўмысна атрымліваць раненні і кожны раз - бяспечныя для жыцця. Сапраўдны талент. Прама скандалы, інтрыгі, даследванні. Якіх яшчэ казак распавядзеце?
    Што ж тычыцца Жэрара - то пасля самапіяра на танку на Сумшчыні я нічога не выключаю. Калі гісторыя пра грошы - праўда, то хутчэй за ўсё, ён проста не падзяліўся з украінскім камандаваннем. Вось Ваніш і Мікола - тыя дзяліліся. Таму і сыйшлі толькі пасля ну зусім ужо адыёзных скандалаў, але ніводнага з іх нават не затрымалі.
    Усе падобныя сумныя гісторыі - гэта прамое наступства абуральных і нераследваных спробаў манапалізаваць усю дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія пачаліся ледзь не ад моманту стварэння ПКК. Тут і гісторыя з фактычна бандыцкім рэйдам на базу атрада Ліцвіна ў Адэсе, і цалкам штучны канфлікт з Байсолам, які раздзьмуваўся выключна з боку незразумелых асобаў, якія прысабечылі сябе статус кіраўніцтва ПКК. Пры ПКК не былі створаныя ані суд вайсковага гонару, ані іншая падобная структура. Усе датычныя ПКК скандалы з матэрыяльнай дапамогай старанна замяталіся пад дыван, што па выніку толькі пагоршыла сітуацыю. Вельмі хацелася б пачуць на гэты конт тлумачэнне спадара Шчыгельскага, які калісьці аб'явіў сабе палітычным прадстаўніком ПКК.
    Але найгоршае наступства гэтай сітуацыі - гэта дэвальваванне памяці сціплых герояў-дабраахвотнікаў, якія паклалі свае жыцці, абараняючы Ўкраіну ў надзеі на вольную будучыню Беларусі і разбурэнне ідэі сцэнару альтэрнатыўнага дзеяння для беларускіх вайскоўцаў у выпадку непасрэднага ўдзелу беларускіх войскаў у вайне, які ў выпадку захавання рэжыму Лукашэнкі я лічу непазбежным.
  • А вось і першы бот прыбег у чат....
    24.03.2026
    Янка, о, вылезла прапаганда супраць ПКК.
    Давай, падцягівай у каменты ўсю вашу кампашку: кропка (.), "Найперш не галасі", "Ботам", "Сымон", "Саламон".
  • Офісы-кабінеты
    24.03.2026
    Янка, Пры офісе-кабінеце Ціханоўскай не былі створаныя ані маральны суд, ані іншая падобная структура.
    У выніку ў офісах-кабінетах з'явіліся такія асобы, як махлярка Зарэцкая, губазікавец Азараў і іншыя скандальныя асобы.
    Усе датычныя офіса-кабінета скандалы з фінансаваннем дэмсіл старанна замяталіся пад дыван, што па выніку толькі пагоршыла сітуацыю: Ціханоўскую выперлі з Літвы.
  • Янка
    24.03.2026
    А вось і першы бот прыбег у чат...., насамрэч ніякай прапаганды тут няма. Ёсць канкрэтныя пытанні па канкрэтных выпадках (а не здагадках), па якіх ніякага адэкватнага тлумачэння не прагучала. Беларускія дабраахвотніцкія фармаванні праз подзвігі іхных ваяроў цалкам заслугоўваюць ролю ўзору для арміі Новай Беларусі. Але ніколі нельга забываць, што армія - гэта таксама і дзяржаўны інстытут, унутры якога павінныя дзейнічаць законы і права, інакш мы непазбежна атрымаем нешта сярэдняе паміж савецкай арміяй з яе пакраскай травы, працай на генеральскіх лецішчах, бессэнсоўнай муштрой, дзедаўшчынай і карупцыяй, ды зонай з яе паханатам і жыццём па паняццях. Баяздольнасць і рэпутацыя ў грамадцтве падобнага фармавання наўрадці будуць лепшымі за лукашэнкаўскую альбо пуцінскую армію.
  • Ну
    24.03.2026
    Гляджу, тут у нас "адэкватныя" каментатары сабраліся. Прэзумпцыя невінаватасці? Не, не чулі. "Затрыманы, значыць ёсць за што" Ува Украіне, Карл!... "Вернай дарогай ідзеце, таварышчы"
  • Помнім усё
    24.03.2026
    Я памятаю, калі пачалася кампанія па дыскрэдытацыі Палка Каліноўскага, з мэтай яго разваліць, Жэрара актыўна пачалі запрашаць незалежныя смі, дзе ён распавядаў пра карупцыю ў ПКК.

    Але ж вось - сам апынуўся тым самым карупцыянерам...
  • Сатурн
    24.03.2026
    Целиком и полностью в этот раз согласен с комментариями здешних лукаботов.

    Если ты уже взялся за борьбу против рэжыму и за вызваленне Беларуси какими то полками - будь КРИСТАЛЬНО чистым и не давай никаких поводов к себе придраться! Иначе - это полная дискредитация идеи Новой Беларуси и похлещи всяких азаренков и туров
  • Беня
    24.03.2026
    Да, не один десяток бабок стоит у него за спиной...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць