Вайна2727

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

У свой час ён праславіўся, калі прыязджаў на танку ў Курскую вобласць.

Аляксандр «Жэрар» Красоўскі

Стала вядома пра арышт ва Украіне 40‑гадовага беларускага добраахвотніка Аляксандра «Жэрара» Красоўскага. Пра гэта напісаў добраахвотнік Дзяніс Урбановіч, інфармацыю пацвердзілі «Нашай Ніве» і іншыя вайскоўцы.

Па іх словах, следчыя прыйшлі да Красоўскага 14 сакавіка 2026 года. Цяпер ён у СІЗА.

Вайскоўцы паведамляюць, што пры вобшуку ў Жэрара быццам знайшлі няўлічаную зброю, а таксама каля 1 мільёна еўра. Невядома, ці гэта яго грошы, ці кагосьці іншага. Таксама яго падазраюць у самавольным пакіданні часці (але, магчыма, сітуацыя ў бюракратычным непаразуменні паміж вайскоўцамі) і перапродажы нейкіх трафеяў.

Жэрар расказваў у ранейшых інтэрв'ю, што ён родам з Мінска. У 2020‑м яго некалькі разоў затрымлівалі, пасля гэтага мужчына вырашыў з'ехаць з Беларусі і ў выніку апынуўся ва Украіне. Спачатку суправаджаў уцекачоў у Польшчу, а пазней далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў у складзе «Азова».

Нейкі час Жэрар служыў сярод каліноўцаў, а пазней пайшоў у 225‑ты асобны штурмавы полк УСУ, дзе з цягам часу ўзначаліў падраздзяленне «Тур». У 2024‑м беларусы з «Тура» былі сярод ваяроў УСУ, якія зайшлі на тэрыторыю Курскай вобласці. Тады ж з'явілася знакамітае відэа з танкам пад БЧБ-сцягам, знятае нібыта ў Курскай вобласці, але насамрэч — на Сумшчыне.

Апошнім часам Жэрар займаўся эвакуацыяй параненых.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Уехали самые умные
    23.03.2026
    И красивые
  • Отец Засандалий
    23.03.2026
    Нормальный солдат удачи.
  • Лайдак
    23.03.2026
    Вось так і ваюй за ўкраінцаў

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць