А чаму ў мусьлімскіх краінах месяц заўжды гарызантальна, мае назіраньні: Афганістан, Турцыя, Пакістан.
...
26.03.2026
Ёсік, тему што бліжэй да экватара, лічы, заўсёды раўнадзенства
Калі не вучыўся ў школе,
26.03.2026
дарослае жыццё будзе поўным цудаў і магіі
Праўда
26.03.2026
Калі не вучыўся ў школе, гэта яшчэ што. Параспытвайце дарослых людзей, чаму ўлетку спякотна, а ўзімку - холадна. Пачуеце шмат нечаканага.
Атаясам
26.03.2026
Месяц зараз знаходзіцца на 30° паўночней чым Сонца (нават на 5° вышэй экліптыкі), таму і выглядае больш гарызантальным. У нізкіх шыротах ён нават павёрнуты ў другі бок.
Двояшнікам
26.03.2026
Астраномія 10 клас
Жвір
26.03.2026
Месяц заўжды займае такое становішча ў Рамадан. Выглядае, як нібы ня цалкам заплюшчанае вока.
Памятаю, як у адной (не назаву) краіне мусьлім піў са мной гарэлку й закусваў беконам, у Рамадан, а калі я спытаў яго, кшталту, як так, што ж ты робіш, дык ён паказаў мне во такі во Месяц, і патлумачыў, маўляў, бачыш, Алах у гэты час сьпіць, вока прыкрыў і нічога ня бачыць...
Потым ён мне скардзіўся на французаў, што гэта яны прывучылі яго піць алкаголь, у час ягонага навучаньня ў нейкім ваенна-марскім каледжы, у Бардо. Таму ён кінуў навучаньне, ня вытрымаў нагрузкі. Але далей ён удакладніў, што меў яшчэ й канфлікт з настаўнікам матэматыкі, бо той нахабна цьвердзіў, што алгебру прыдумаў нейкі француз, а не араб Аль Гебр... Канечне ж, пасьля такога любы з нас кінуў бы навучаньне...
Вось такая во гісторыя пра Месяц узгадалася...
хамса
26.03.2026
Жвір , цікавая гісторыя)
бекон
26.03.2026
дык у Рамадан днём есці нельга, а ноччу (калі Месяц) усё можна
Макс
26.03.2026
Жвір , араб Аль Гебр? Ну зразумела, хто быў той араб па нацыянальнасці :D
Жвір
26.03.2026
хамса, вой, у мяне іх шмат, вось, думаю кнігу выдаць,.. але наўрад-ці, бо ненарматыўнай лексікі шмат, ды розных пікантных эпізодаў...
bhagawan
26.03.2026
arbita miesiaca nachilena adnosna ziamli prykładna na 5 hradusaŭ, tamu ŭ roznya pieryjady jon moža być jak vyšej, tak i nižej płoskaści ekliptyki
Чел
26.03.2026
Во дают тиктокеры! Вчера родились. Не слышали про древнющую народную примету про погоду? Если ведро с водой можно повесить на месяц, то дождя не будет. А если нет, то вероятность дождя большая.
Отец Засандалий
26.03.2026
Готовимся к всемирному потопу.
Капернік
27.03.2026
Сонца рухаецца ў небе.... і гэта астраном?
.
27.03.2026
Загаловак і тлумачэнне толькі больш заблытваюць. Нават каментарыі ясней. Што значыць "Месяц змяніў сваё становішча на небе"? Ён пастаянна змяняе становішча, не вісіць на адным месцы. Пытанне з трэдс не ў становішчы, а ў нахіле сярпа.
Прасцей намаляваць амаль вертыкальную траекторыю сонца ў вечары каля вясенняга раўнадзенства і маладзік, які даганяе сонца. Серп, асветленая частка заўсёды глядзіць у бок сонца. І для невялікай дадатковай папраўкі дадаць арбіту месяца, якая адхіляецца ад экліптыкі (траекторыі сонца на небе) да +-5°. Зараз блізка да +5°.
Максімум "гарызантальнасці" сярпа: каля раўнадзенства, на самым маладым маладзіку (тонкім сярпу), перад тым, як месяц апусціцца за гарызонт.
Сказана так, нібыта адбылося нешта сенсацыйнае і незвычайнае (нават "усе гадаюць"): было адно месца месяца на небе, зараз другое. І тут не "Месяц і Сонца максімальна адхіліліся ад звыклых траекторый", "хутка Месяц вернецца ў сваё звыклае становішча". Няма "звыклага" і "анамальнага" ў траекторыях (становішчы). Звычайныя працэсы, якія адбываюцца кожны год.
Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца
Памятаю, як у адной (не назаву) краіне мусьлім піў са мной гарэлку й закусваў беконам, у Рамадан, а калі я спытаў яго, кшталту, як так, што ж ты робіш, дык ён паказаў мне во такі во Месяц, і патлумачыў, маўляў, бачыш, Алах у гэты час сьпіць, вока прыкрыў і нічога ня бачыць...
Потым ён мне скардзіўся на французаў, што гэта яны прывучылі яго піць алкаголь, у час ягонага навучаньня ў нейкім ваенна-марскім каледжы, у Бардо. Таму ён кінуў навучаньне, ня вытрымаў нагрузкі.
Але далей ён удакладніў, што меў яшчэ й канфлікт з настаўнікам матэматыкі, бо той нахабна цьвердзіў, што алгебру прыдумаў нейкі француз, а не араб Аль Гебр... Канечне ж, пасьля такога любы з нас кінуў бы навучаньне...
Вось такая во гісторыя пра Месяц узгадалася...
Што значыць "Месяц змяніў сваё становішча на небе"? Ён пастаянна змяняе становішча, не вісіць на адным месцы.
Пытанне з трэдс не ў становішчы, а ў нахіле сярпа.
Прасцей намаляваць амаль вертыкальную траекторыю сонца ў вечары каля вясенняга раўнадзенства і маладзік, які даганяе сонца. Серп, асветленая частка заўсёды глядзіць у бок сонца.
І для невялікай дадатковай папраўкі дадаць арбіту месяца, якая адхіляецца ад экліптыкі (траекторыі сонца на небе) да +-5°. Зараз блізка да +5°.
Максімум "гарызантальнасці" сярпа: каля раўнадзенства, на самым маладым маладзіку (тонкім сярпу), перад тым, як месяц апусціцца за гарызонт.
Сказана так, нібыта адбылося нешта сенсацыйнае і незвычайнае (нават "усе гадаюць"): было адно месца месяца на небе, зараз другое.
І тут не "Месяц і Сонца максімальна адхіліліся ад звыклых траекторый", "хутка Месяц вернецца ў сваё звыклае становішча".
Няма "звыклага" і "анамальнага" ў траекторыях (становішчы). Звычайныя працэсы, якія адбываюцца кожны год.