Грамадства2020

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі

Польскае тэлебачанне паведаміла, што ў Варшаве паліцыя затрымала 33‑гадовага мужчыну, у якога ў кватэры знайшлі вялікую колькасць наркотыкаў, у тым ліку небяспечнае рэчыва пад назвай флака (flakka). Гаворка ідзе пра тэлевядучага Міхаіла Прановіча, пра затрыманне якога паведамлялася раней.

Псіхатропныя субстанцыі ў кватэры ў варшаўскім раёне Воля. Фота: Komenda Rejonowa Policji IV — Bemowo, Wola

Падчас ператрусу супрацоўнікі знайшлі ў мужчыны некалькі сотняў грамаў розных псіхатропных рэчываў, наяўныя грошы і электронныя вагі.

Лабараторныя даследаванні паказалі, што адно з рэчываў — гэта a-PVP (flakka), вядомае як наркотык-зомбі. Гэта моцны сінтэтычны наркотык, уздзеянне якога на арганізм яшчэ не да канца вывучана, паведамляюць польскія сілавікі.

Прановічу выставілі абвінавачанне ў захоўванні вялікай колькасці псіхатропных рэчываў. Пакуль што ён арыштаваны на тры месяцы.

За такое злачынства ў Польшчы можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Міхаілу Прановічу 32 гады. Хлопец вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, супрацоўнічаў з СТБ, а пасля адправіўся скараць Маскву. У Расіі ён працаваў на каналах «РЕН ТВ» і «Мір 24». У 2020‑м Міхаіл прыйшоў на «Белсат», дзе вёў эфіры ў рускамоўнай рэдакцыі канала «Вот так». Год таму Прановіч пакінуў «Белсат» і журналістыку.

Каментары20

  • чытач
    26.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • во даёте
    26.03.2026
    Это ж соль, альфа пвп. Удивительно, что он такое в Польше упарывал, когда там есть нормальный метамфетамин. Чисто беларуские привычки остались.
  • чытач
    26.03.2026
    я не памыляюся, што дзве літаркі СК (скорость) на сленгу наркаспажыўцоў азначаюць менавіта альфа- PVP ?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць