Каментары да артыкула

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны

  • Ёсік
    29.03.2026
    Дык як так няма савецкіх прадпрыемстваў? Усе ж ганарацца вусатым мужыком, што ён захаваў заводы ды фабрыкі СССР. Аб заводах не скажу, штосьці працуе, а вось фабрыкі зьніклі - дываны, штучная футра, шкарпэткі, а тое га.но, што шые майткі і майкі не вельмі хочацца набываць за вялікія грошы.
  • само
    29.03.2026
    Ёсік, пра дываны з Брэста даўно не чуў - няма патрэбы ў такім. Шкарпэткі прадаюцца ўсюды. Залежыць ад мадэлі - нешта даўжэй носіцца, нешта на тыдзень. Пінскі трыкатаж існуе, здаецца, але не ведаю што робіць.
  • Ленін думае пра Беларусь
    29.03.2026
    Пэўна, меўся на ўвазе Берасьцейскі Электрамэханічны Завод (БЭМЗ) -- свайго часу волат ВПК агульнасаюзнага падпарадкаваньня і дэ факта горадаўтваральнае прадпрыемства ў Берасьці. Берасьцейскі Электратэхны Завод гэта асобнае прадпрыемства, якое ніколі ня мела падобнага значэньня. З праектаў савецкай індустрыялізацыі варта згадаць таксама Электралямпавы завод (БЭЛЗ), Берасьцесельмаш, завод вылічальнай тэхнікі ды ГСКБ -- адкуль выйшаў сп.Добкін, а таксама прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці -- дывановы і панчошны камбінаты, якія ўтваралі з БЭМЗ і БЭЛЗ агульную прамзону на паўгорада.

    Дарэчы, казаць, што слынны швейны хаб утварыўся ў Берасьці на пустым месцы таксама не зусім слушна -- адпаведныя вялікія прадпрыемствы і інфраструктура (нп., ПТВ) былі ў горадзе ў позднесавецкія часы. Ну і каб збудаваць усё гэтае хараство быў створаны манструозны Будтрэст №8, два заводы буйнапанэльнага домабудаваньня і камбінат будаўнічых матэрыялаў (ня кажучы пра адпаведныя ведамасныя будаўнічыя прадпрыемствы -- чыгуначны завод ЖБК ды Берасьцесельбуд). Свае горадаўтваральныя прамысловыя прадпрыемствы былі і ў кожным раённым горадзе, а Пінск, Баранавічы і Кобрын з рацыі сваіх прамысловых магутнасьцяў мелі статус гарадоў цэнтральнага падпарадкаваньня.

    Таму, па шчырасьці, я б не называў Берасьце ахвярай індустрыялізацыі -- хутчэй ахвярай дэіндустрыялізацыі першых гадоў незалежнасьці -- але гэта здарылася з усім Усходнім блёкам (акрамя, бадай, Славеніі, якая адмовілася ад рэформаў -- ці дэформаў, як каму падабаецца -- па лекалах МВФ) .

    З хвалі ідустрыялізацыі найноўшых часоў варта згадаць шматпакутны акумулятарны завод -- прадмет беспрэцэдэнтных сацыяльных пратэстаў, якія моцна радыкалізавалі Берасьце напярэдадні 2020 году.
  • никто
    29.03.2026
    Автор конечно передёргивает на отличненько.
    Барановичи - чистейшее индустриальное гетто. Пинск - в меньшей мере но хватало.
    Весь индустриальный кластер под мелиорацию тоже выпал из поля зрения.
    Крупнейший завод ЭД в Европе на свой час тоже.
    Да, промки было меньше, но это вопрос того что в БССР в целом был минский энергетический кластер, и был гомельский, который строился под ЧАЭС.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць