Культура1111

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?

Учора ў Мінску ў чарговы раз давалі спектакль «Запіскі юнага доктара» ад Тэатра лялек. Паказвалі яго на сцэне Дома афіцэраў. Квіткі на гэты спектакль Яўгена Карняга імгненна раскупляюцца, таму, каб больш людзей маглі на яго трапіць, паказы пераносяць у большую залу.

Фота: Threads

Але адзін з учорашніх гледачоў падзяліўся, што многія людзі сышлі са спектакля, не даседзеўшы да канца.

«Рэч не ў самой пастаноўцы. Першы акт 2.10 людзі вытрымалі (хоць можна было пару сцэн і скараціць), сышлі пасля антракту 40‑60 гледачоў, таму што ў зале люты холад і скразнякі. Квіткі не купіць на пастаноўку, але, калі наступіў доўгачаканы дзень спектакля, у халоднай зале немагчыма сядзець»,

напісаў мужчына ў трэдс.

«Учора былі на спектаклі, 5 шэраг, рэальна дубак быў, у фае было значна цяплей, большая частка людзей у антракце пайшла ў гардэроб», — пішуць у каментарах.

Сцэна са спектакля «Запіскі юнага доктара». Фота: Тэатр лялек

Падобная сітуацыя, калі гледачы мерзнуць на спектаклі, не ўпершыню. Так, узімку падчас паказу ў Доме прафсаюзаў людзі сядзелі ў куртках. І таксама не ўсе змаглі даглядзець.

«Я сышла з прафсаюзаў менавіта таму што замерзла, хоць і спектакль быў добры. Маё здароўе мне даражэйшае», — піша адна з глядачак у каментарах.

Але некаторыя заўважаюць, што частка людзей сыходзіць і таму, што не ацаніла спектакль.

«Сыходзяць таму што спектакль цяжкі, а ён распіяраны, і ідуць усе, каму не лянота. Хто не чытаў Булгакава, хто яго не любіць, ідуць проста таму, што можна пахваліцца — во, я дастаў квіткі. Або вядуць акультурвацца сваякоў. Такі сядзеў побач з намі на «Хутары». Увесь спектакль у тэлефоне, яркасць не выключыў, глядзеў там навіны, надвор'е, а яго жонка нават агрызалася, калі папрасілі яркасць зменшыць».

Блогерка Ганна Бонд салідарная:

«З пастаноўкі сыходзяць усе выпадковыя людзі, што прыйшлі з-за хайпу. Людзі, якія ведалі, па што ідуць, дагледзелі да канца. Натуральнае сартаванне. І так, глядзець лепш у камернай зале, але ўжо калі здарылася, то гледачу трэба вывучаць пытанне, куды і навошта ён ідзе. Глядзела «Запіскі» 2 разы, выдатны спектакль».

Каментары11

  • мала ко
    29.03.2026
    не глядзела, але
    з Ганна Бонд салідарна

    сыходзяць слабакі

    а што, калі, не дай бажэ, вайна 😱
  • Стрыжань
    29.03.2026
    Блогерка Ганна Бонд салідарна...

    Вельмі акультураная жанчына, якая двух слоў без трох матаў напісаць не можа.
    Падаецца, што яе "культура" - панты адныя. Ці цяпер культура такая...
  • Федя
    29.03.2026
    Каким боком тут звезда тырнета аннабонд? Тоже мне лидерка мнений. Без нее все ясно, люди уходили из-за холода,

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць