Культура11

Віленскі беларускі музей папоўніўся калекцыяй дзеяча беларускай эміграцыі

У Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча дастаўлены дзясяткі скрынак з асабістай калекцыяй і архівам Юрыя Попкі — беларускага дзеяча, які пасля Другой сусветнай вайны стварыў у нямецкім Ляймене прыватны беларускі музей.

«Мы атрымалі шмат-шмат новых экспанатаў з вельмі нетрывіяльнай гісторыяй. Яны прыехалі да нас аж з нямецкага гораду Ляймана, а збіраў там іх беларускі экспат Юры Попка (1912-1990). Спадар Попка паклапаціўся аб сваёй спадчыне — пакінуў у спадчыну гораду сваю маёмасць пад музей.

Але ж як высветліла новае пакаленне беларусаў Нямеччыны, калекцыя была цалкам неахайна перанесеная ў склад, у якім частка экспанатаў знікла без следу, частка пацярпела ад патопу, і цяпер ужо трэба было ратаваць тое, што засталося. Гэтай выратавальнай місіяй амаль дзесяць гадоў, з 2017 года, займаўся Алесь Майсеенка, якому мы вельмі ўдзячныя за яго клопат і працу. Таксама шчыра дзякуем аб’яднанню беларусаў Нямеччыны РАЗАМ eV, якія дапамаглі перавезці калекцыю ў Вільню. А нас чакаюць доўгія месяцы апрацоўкі гэтай калекцыі, і пакрысе будзем вам распавядаць, што ж у гэтых скрынках да нас прыехала», — паведамляе Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў сваім тэлеграм-канале.

Юры Попка нарадзіўся на Пружаншчыне ў 1912 годзе. Падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў аддзел працы і сацыяльнага забеспячэння ў Пружанах, узначальваў аддзел Беларускага камітэта, адкрыў некалькі беларускіх школ. З 1944 года жыў у Заходняй Германіі, браў удзел у эміграцыйным руху, належаў да крыла Беларускай Цэнтральнай Рады, выдаваў газеты і часопісы.

У 1971 годзе пераехаў у Ляймен. дзе заснаваў ва ўласнай кватэры беларускі музей. Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Ляймена. Экспанаты для яго былі сабраныя з усёй Германіі: паясы, адзенне, лапці, лыжкі, посуд, кнігі, перыядычныя выданні.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    31.03.2026
    О, а я думал тапки Мелкозёрова. Под заголовок очень подходит.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць