Грамадства88

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне

«Падкажыце, калі ласка! Я з Беларусі, сын знік без звестак. Куды звяртацца? Ці праўда, што трэба ў Чырвоны Крыж, каб яны яго шукалі сярод палонных? Падкажыце, калі ласка!» — гаруе па тэлеграм-чатах маці 23‑гадовага Уладзіслава Тарасенкі з Магілёва, далучаючы яго бравае фота ў вайсковай форме. 

Уладзіслаў Тарасенка, фота Алены Тарасенкі, Telegram

Маці Алена шукае свайго сына Уладзіслава. Хлопец апошні раз быў на сувязі яшчэ 29 студзеня 2026 года, а пасля таго — цішыня. Каб павялічыць імавернасць апазнання, жанчына далучае фота свайго сына ў камуфляжнай форме, а таксама скрыншот яго жывога з кружочка ў тэлеграме.

Хлопец яшчэ зусім малады, ён нарадзіўся ў лістападзе 2002. 

Праўда, прыгоды ў яго пачаліся дастаткова рана. Па дадзеных Belpol, яшчэ да таго, як Уладзіславу споўнілася 18 гадоў, ён зарабіў першую судзімасць — выцягнуў з чужога старэнькага Volvo акумулятар і магнітолу. Уласнік ацаніў шкоду ў 200 рублёў. На паўналецце Уладзіслаў зарабіў другую крыміналку — калі стаў бегаць ад ваенкамата.

Што прывяло ідэйнага касільшчыка ад войска на вайну супраць Украіны невядома. Служыў хлопец, па інфармацыі маці, у в/ч 42091, 2 роце.

В/ч 42091 — гэта 108‑й гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк, або яшчэ «Кубанскі казачы». Полк прымаў удзел у задушэнні Венгерскага паўстання (1956) і Чэхаславацкіх выступленняў (1968), удзельнічаў у інтэрвенцыі ў Грузію, а цяпер закідвае мясам украінскія пазіцыі.

У 2022‑м годзе Украіна ліквідавала тагачаснага камандзіра палка, палкоўніка Віталія Сукуева. 

Страты палка ва Украіне катастрафічныя, таму што яго байцы наўпрост ідуць у самазабойчыя атакі на ўкраінскія пазіцыі. Штодня гінуць сотні такіх вось уладзіславаў. У тэлеграм-чаце для сваякоў палка па некалькі разоў на дню з'яўляюцца новыя паведамленні аб пошуку зніклых ва Украіне наёмнікаў.

Каментары8

  • Слава Украине!
    30.03.2026
    Такие вот владики рады быть удобрением ради имперских преступных действий россии и путина
  • бабруйчанін
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Слава Украине!
    30.03.2026
    бабруйчанін , и как вы будете разбираться, если вот такие владики по приказу путина придут с автоматами к вам домой?

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў5

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў5

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць