Свет55

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта

Перахопы тэлефонных размоў міністраў замежных спраў Расіі і Венгрыі Сяргея Лаўрова і Петэра Сіярта пацвярджаюць: Будапешт не проста «абараняе свае інтарэсы», а працуе як прамы агент Крамля ўнутры Еўрасаюза, зліваючы канфідэнцыйную інфармацыю і выконваючы асабістыя даручэнні расійскіх алігархаў. Расследаванне выдання The Insider сумесна з Frontstory, VSquare, Delfi Estonia і ICJK выкрыла падрабязнасці закулісных перамоў.

«Наш агульны сябар Алішэр»

30 жніўня 2024 года ўсяго праз гадзіну пасля вяртання міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярта ў Будапешт з Санкт-Пецярбурга яму патэлефанаваў яго расійскі калега Сяргей Лаўроў. Лаўроў заявіў, што пасля візіту Сіярта цытавалі ва ўсіх расійскіх СМІ.

«Я штосьці не так сказаў?» — спалохана спытаў Сіярта.

«Не, не, не. Яны проста казалі, што вы прагматычна змагаецеся за інтарэсы сваёй краіны».

Як тут жа высветлілася, адзінай прычынай званка Лаўрова стала просьба: алігарх Алішэр Усманаў хацеў дабіцца выключэння сваёй сястры Гульбахор Ісмаілавай з санкцыйных спісаў ЕС, і Сіярта паабяцаў дапамагчы.

«Паслухайце, я тэлефаную вам па просьбе Алішэра, і ён толькі што папрасіў мяне нагадаць вам, што вы займаліся пытаннем яго сястры», — пачаў Лаўроў.

«А, спадарыня Ісмаілава, — Сіярта тут жа зразумеў, пра што гаворка. — Так, безумоўна. Справа ў тым, што разам са славакамі мы падаем у Еўрапейскі саюз прапанову аб выключэнні яе са спіса. Мы пададзім яе на наступным тыдні, і, паколькі пачнецца новы перыяд перагляду, гэтае пытанне будзе ўключана ў парадак дня. Мы зробім усё магчымае, каб выключыць яе са спіса».

«Вялікі дзякуй, яму будзе вельмі прыемна!» — узрадаваўся Лаўроў.

Ісмаілава — адна з дзвюх сясцёр Усманава. Абедзве яны знаходзіліся пад санкцыямі Вялікабрытаніі, ЗША, Украіны і Эстоніі, але другой сястры, Саадат Нарзіевай, удалося выключыць сваё імя са спіса ЕС усяго за пяць месяцаў, да верасня 2022 года.

Сіярта не падмануў Лаўрова: Венгрыя і Славакія на пасяджэнні па пытанні прадаўжэння санкцый заявілі, што не пагодзяцца на прадаўжэнне, калі з санкцыйнага спіса не будзе выдалены шэраг асоб, сярод якіх была і Гульбахор Ісмаілава.

У выніку санкцыі ЕС з яе былі зняты ў сакавіку 2025 года (праўда, Эстонія адразу пасля гэтага ўключыла яе ў свой нацыянальны спіс санкцый).

Усманаў быў галоўнай, але не адзінай тэмай той размовы паміж міністрамі.

Абодва крытыкавалі Жазэпа Барэля, тагачаснага Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, якога Лаўроў назваў сваім «самым вялікім расчараваннем», а Сіярта грэбліва ахарактарызаваў як «еўрапейскага Байдэна». 

Венгерскі Кім Філбі

Гэтая размова — толькі адзін з прыкладаў серыі тэлефонных званкоў, у якіх кіраўнік венгерскага МЗС аказвае расійскаму калегу ўсялякія паслугі.

Акрамя выканання канкрэтных пастаўленых перад ім задач, Сіярта рэгулярна інфармаваў Лаўрова аб дэталях канфідэнцыйных перамоў еўрапейскіх дыпламатаў.

Напрыклад, у той жа тэлефоннай размове 30 жніўня 2024 года адразу пасля абмеркавання пытання аб выключэнні Ісмаілавай са спіса, Сіярта раскрыў падрабязнасці пасяджэння Рады па замежных справах ЕС, у якім ён удзельнічаў напярэдадні.

«І гэта было вар'яцтвам, ведаеце, калі Ландсбергіс сказаў, што мы пастаўляем па 12% кожнай ракеты і снарада», — сказаў Сіярта Лаўрову, маючы на ўвазе тагачаснага міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, які сцвярджаў, што Расія часткова фінансуе сваю вайну за кошт прыбытку ад продажу газу і нафты еўрапейскім пакупнікам, такім як Венгрыя і Славакія. І працягнуў: «Я сказаў: друг мой, ты не маеш рацыі, таму што еўрапейцы ўносяць значна большы ўклад… Газ і нафту з Расіі купляюць не толькі славакі і мы, але і ўсе вы, хто купляе іх праз Індыю і Казахстан».

Ландсбергіс пацвердзіў, што Сіярта цытаваў дыялог, які сапраўды адбыўся паміж імі:

«Я магу пацвердзіць, што гэта рэальны абмен думкамі падчас аднаго з пасяджэнняў Савета па замежных справах. Выглядае на тое, што ўвесь гэты час у Пуціна быў і дагэтуль ёсць «крот» на ўсіх афіцыйных сустрэчах ЕС і НАТА.

Калі мы хочам захаваць гэтую практыку канфідэнцыйнасці, было б варта забараніць Венгрыі ўдзельнічаць у такіх сустрэчах. У кожным пакаленні ёсць свой Кім Філбі».

Варта адзначыць, што і Філбі, і Сіярта атрымалі найвышэйшую расійскую ўзнагароду для замежнікаў — ордэн Дружбы.

Указ аб узнагароджанні Сіярта быў падпісаны Уладзімірам Пуціным, але фізічна ордэн уручыў Лаўроў 30 снежня 2021 года.

У іншай тэлефоннай размове Сіярта паведаміў намесніку міністра энергетыкі Расіі Паўлу Сарокіну, што робіць усё магчымае, каб заблакаваць найважнейшы пакет санкцый ЕС, накіраваны супраць расійскага «ценявога флоту». Сіярта таксама прапанаваў выключыць расійскія банкі са спісаў, якія ЕС рыхтаваў для ўвядзення абмежаванняў.

У размове з Сарокіным 30 чэрвеня 2025 года Сіярта паскардзіўся, што ЕС адмовіўся паказаць яму дакументы па санкцыях супраць кампаніі 2Rivers (базуецца ў Дубаі і гандлюе расійскай нафтай). «Яны кажуць, што не бачаць відавочных венгерскіх інтарэсаў, таму Венгрыя не можа на законных падставах патрабаваць іх выключэння са спіса», — патлумачыў Сіярта пасля таго, як Сарокін спытаў, чаму Будапешт быў адхілены ад працэсу.

Паводле звестак ЕС, кампанія 2Rivers (раней вядомая як Coral Energy) была адным з ключавых гульцоў у продажы расійскай нафты праз уласны «ценявы флот» танкераў і ва ўтойванні паходжання сыравіны ад расійскага дзяржаўнага гіганта «Раснафта», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Затым 2Rivers прадае нафту па цане, вышэйшай за міжнародны ліміт, забяспечваючы расійскі ВПК жыццёва важнымі даходамі. У снежні 2024 года Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 2Rivers і яе гандлёвай сеткі.

Пасля паведамлення аб няўдачы ў перамовах з кампаніяй 2Rivers, Сіярта падзяліўся з Сарокіным падрабязнасцямі аб ходзе перамоў па 18‑м пакеце санкцый ЕС.

Венгерскі міністр патлумачыў, што галасаванне пакуль не ўключана ў парадак дня з-за адтэрміноўкі, арганізаванай Венгрыяй і Славакіяй.

Гэта будзе цягнуцца да таго часу, пакуль ЕС не пагодзіцца зрабіць выключэнне для гэтых краін і дазволіць ім працягваць закупкі расійскага газу і нафты.

Нягледзячы на намаганні Будапешта, 18‑ы пакет санкцый быў прыняты 18 ліпеня 2025 года. Ён нанёс удар па «ценявым флоце» Расіі і кампаніі 2Rivers, якую Сіярта спрабаваў абараніць.

Каментары5

  • Абу
    31.03.2026
    Як па-вугорску шлюха?
  • Ібрагім
    31.03.2026
    Абу, вы будзеце здзіўлены, але так жа, як і па-беларуску)
  • Иьь
    31.03.2026
    Абу, зачем вы так про европейцев. Это ж вы про тех кто до сих пор терпит венгров вмес и нифига с этим не делает?
    Впрочем как и словаков с их Фицей.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць