Свет44

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое

Дональд Трамп публічна прайшоўся па Эмануэлю Макроне і яго жонцы Брыжыт. Журналісты папрасілі Макрона пракаментаваць словы прэзідэнта ЗША. Той не абмежаваўся толькі гэтым выпадкам.

Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Макрон сказаў, што не будзе адказваць на словы Трампа — «гэта не заслугоўвае адказу». Бо цяпер, паводле яго слоў, гутарка ідзе пра «значна больш сур'ёзныя рэчы». 

«Мы гаворым пра вайну, мы гаворым сёння пра людзей, якія знаходзяцца ў баі, пра жанчын, мужчын і мірных жыхароў, якія гінуць», — сказаў ён.

Макрон сказаў, што трэба дзейнічаць «дзеля дээскалацыі, дзеля спынення агню, дзеля аднаўлення перамоў».

Ён заклікаў менш гаварыць.

«Калі вы хочаце быць сур'ёзнымі, вы не кажаце кожны дзень супрацьлеглае таму, што сказалі напярэдадні. І, магчыма, не варта гаварыць кожны дзень, трэба проста дзейнічаць, знізіць напружанасць і пабудаваць трывалы мір», — сказаў ён. 

Каментары4

  • Америка опозорилась
    02.04.2026
    Трампа и США надо гнать из Европы, не дожидаясь их ухода. Америка опозорила себя несколько раз, избрав президентом Трампа. Придурок не должен избираться на высший пост Америки. Это теперь посмешище, а не держава.
  • Спадар
    02.04.2026
    Америка опозорилась,Вы там спачатку з сваімі "тараканамі" разбярыцесь....;)
  • Крынж
    02.04.2026
    Спачатку адмовілі ў дапамозе з Іранам, потым у ліку іншых, забаранілі лётаць над сваей тэрыторыяй, Іспанія увогуле адкрыта пасылае нафіг рыжага гобліна. Вынік "геніальнай" знешняй палітыкі трампа і яго халуёў. Тое самае і ў пентагоне і спецслужбах, зволнілі прафесіяналаў а пакінулі халуёў.
    Відаць пасля midterms трамп будзе як Джымі Картэр, забяруць усе паўнамоцтвы як запалкі ў дурака.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць