Каментары да артыкула

Пахаладала перад Вялікаднем? Жыдоўскія кучкі! Аказваецца, у гэтай з'явы ёсць навуковае тлумачэнне

  • Ёсік
    04.04.2026
    Дык калі "жыдоўскія кучкі", мо НН не будзе язык ламаць сабе й чытачам габрэйствам ды яўрэйствам, а называць іўдэяў жыдамі, як іх звалі з даўніх часоў у Беларусі?
  • не блытаем
    04.04.2026
    "жыдоўскія кучкі" - восенню. Дарма іх прыплялі зараз.
  • .
    04.04.2026
    Гістарычная даведка цікавая, а вось "навуковае" тлумачэнне цалкам не слушнае.
    "Паколькі ў поўню атмасферны ціск расце, то ў нашы шыроты прыходзіць пахаладанне з ветрам, дажджамі і замаразкамі".

    Па-першае, няма прычыннай сувязі паміж фазамі месяца і надвор'ем. Знойдзены толькі невялікія флуктуацыі ў памерах ападкаў на экватары, у час, калі яны і так ідуць. Прылівы-адлівы таксама не ўплываюць на цыклонагенез.
    Па-другое, планета вялікая, ціск не можа расці адначасова паўсюдна. Недзе расце, недзе падае. У Беларусі не нейкае асаблівае геаграфічна або богам выбранае месца, каб ціск заўсёды рос у поўню.
    Па-трэцяе, рост ціску - гэта антыцыклон (яснае надвор'е), а падзенне ціску - цыклон (ападкі, вецер).
    Непасрэдна зараз набліжаецца халодны дажджлівы фронт цыклона і ціск падае.
  • Рэд.
    04.04.2026
    ., так, мы разумеем, што пакуль яснага навуковага тлумачэння феномену няма. Але факт застаецца фактам, што менавіта падчас першай пасля раўнадзенства поўні найчасцей у нас пахаладанне.
  • Сапраўды факт?
    04.04.2026
    Рэд., статыстыку метэаназіранняў аналізавалі? )
    І нават калі раптам ёсць нейкая карэляцыя (што зусім не азначае наяўнасць прычына-выніклвай сувязі) - навошта ганьбіцца і пісаць, што ў час поўні расце ціск? І што рост ціску прыводзіць да дажджу і снегу?
  • .
    04.04.2026
    Так гэтай карэляцыі таксама няма, феномену не існуе.

    Праверыў для прыкладу надвор'е Мінска на гэтую поўню пасля раўнадзенства ў 2020-2026 гг.:
    08.04.2020. Трэці дзень паступовага пацяплення.
    28.03.2021. Дажджлівы дзень з пахаладаннем, пасля то дождж, то цёпла.
    16.04.2022. Пачатак дажджлівага і халоднага тыдня.
    06.04.2023. Пачатак пацяплення пасля снежнага і халоднага тыдня.
    25.03.2024. Першы з чатырох сухіх дзён пасля двух дажджлівых, тэмпературны фон адносна роўны, пасля расце.
    13.04.2025. Другі дзень пачатка пацяплення.
    02.04.2026. Перадапошні цёплы дзень да пахаладання (04.04).

    Дакладна пад прыкмету трапляе толькі 2022, з папраўкай "поўня +-2 дні" - 2026, з папраўкай "толькі ў гэты дзень холадна" - 2021, прыкмета наадварот - 2023, "ні тое ні сёе, але на фоне цяпла" - 2020, 2024, 2025.
    Карацей, з 7 год 1 дакладна за прыкмету, 1 дакладна супраць, астатнія ні тое ні сёе і больш супраць (што лагічна, бо вясной паступова цяплее). Усё па статыстыцы.

    Навукоўцы такія "феномены" не вывучаюць. Калі толькі пашукаць у намінацыях на шнобелеўскую прэмію.
    Мяркую, вось гэтая цёмная вера ў "кучкі" - сорам беларусаў. Хвалімся памяркоўнасцю і добрасуседствам, а рэшткі цемрашальскай ксенафобіі жывуць і пануюць, хаця б у выглядзе такога артэфакта-прыкметы.
  • Ну
    04.04.2026
    ., пра агульнабеларускую ксенафобію ў дачыненні да жыдоў - гэта дакладна. Сорам. Ў іншага боку, да ролі нашых суседзяў (літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў) у вынішчэнні габрэяў пад час 2 Усесьвятнай нам, на шчасце, далёка.
  • Ну
    04.04.2026
    НН, папраўце, калі ласка, мой допіс! Замест "Ў іншага боку" трэба, канешне ж, "З іншага боку".
  • Ядвiга
    04.04.2026
    чаму жыдоускiя, можа габрэйскiя? Ганебна так пісаць
  • лол
    04.04.2026
    Ядвiга, ганебна гэта для тых, у каго ў галаве расейскі кантэкст. Ніхто б з бабуль, дзядуль, ды і тагачасных жыдоў не зразумеў бы, што такое "габрэйскі".
  • Рэд.
    04.04.2026
    Ядвiга, "Наша Ніва" ўжывае як базавае слова "яўрэі", "яўрэйскі", але як варыянт дапускаем і "жыды, жыдоўскі". У беларускай мове, у адрозненне ад расейскай, яно абсалютна нейтральнае. Гл. напр. верш Янкі Купалы "Жыды".
  • Лукаш
    04.04.2026
    Ядвiга, У нас гэтак называлі стагоддзямі, таму нічога ганебнага тут няма.
  • Дзiк Пiк
    04.04.2026
    Ядвiга, у польскай дасюль спажываецца абсалютна нейтральна.
  • Кнур
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • козл
    05.04.2026
    лол, гаворка не пра "тагачасных жыдоў" а пра СУЧАСНЫХ яўрэяў. 150 гадоў мінімум лічыца ганебнай абразай. І не важна якімоўны кантэкст у каго ў галаве.
  • козл
    05.04.2026
    Шаноўная Рэд., зараз не часы Янкі Купалы. Усё вы разумееце. Паважайце пачуцці іншых людзей і народаў.
  • козл
    05.04.2026
    Лукаш, мы зараз не ў мінулых стагодзях. зараз для яўрэяў
    гэта абраза.пасля шматлікіх пагромаў з "бей жыдоў".
  • Найперш не галасі!
    05.04.2026
    Дзiк Пiк, бо там няма расейскага хваста "евреи".
    У нас крыху складаней: мы за ўсё добрае, але яшчэ шмат дзе на расійскіх ксенафобскіх падмурках - жыд (жид) нібыта кепска, а ўжо яўрэй (еврей) добра.
    Канешне, мусім паступова чысціць мову і мысленне ад установак маскоўшчыны .
    Жыд і жыд, нармалёвае харошае слова, вызваляе ад маскоўскага "хваста" , які замінае прыгажосці мовы і прыгажосці думак.
  • козл
    05.04.2026
    Дзiк Пiк, калі гавораць па польску-так, калі па беларуску-абраза. нават клі гэта уплыў рускай мовы, абраза застаецца абразай.
  • Так
    04.04.2026
    У даваенны перыяд у савецкай Беларусі за слова "жыд" можна было і срок атрымаць, а вось пад час вайны ўсё змянілася. Калі мой дзед пад канец вайны быў паранены, то ў шпіталі адзін габрэй вельмі стагнаў, дык другія параненыя яму казалі: " Што ты скуліш ж... морда, аднаму табе баліць?".
  • Жвір
    04.04.2026
    Калі атмасфэрны ціск расьце, дык ападкаў як раз ткі чакаць і ня варта. А сёньня з другой паловай дня надыйшлі дажджы зь сьнегам, і вецер сьвішча, што той дурань.
  • Калі ўжо пазбавіцеся ад маскалізмаў?
    05.04.2026
    "Прычына — у савецкай цэнзуры"…..ну, зразумела. А па якой прычыне вы кожны раз пішыце "яўрэйскі" замест нашага натуральнага слова "жыдоўскі"? Што, усё ніяк не можаце адыйсці ад савецкай цэнзуры?
  • Дакладна
    05.04.2026
    Пра гэта (такімі протымі словамі) чуў нв Магілеўшчынк ў дзяцінстые ад родных старых, дзякуй НН!
  • антисемиты вы все!
    05.04.2026
    говорить жиды - неполиткорректно! надо - израильтяне!
  • Нетленка
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць