Музыка11

Чым займаецца ўнук вядомага кампазітара і аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка?

21 год таму хлопец выступаў на адной сцэне з Ксеніяй Сітнік на дзіцячым Еўрабачанні-2005 — тады беларуская каманда ўзяла золата.

Унук народнага артыста Беларусі, кампазітара Васіля Раінчыка, якога завуць так, як і дзеда, таксама займаецца музыкай. Пад псеўданімам Wasssup ён сёлета выпусціў сольны альбом «Шчасце праз боль».

Васіль Раінчык 21 год таму на Еўрабачанні разам з Ксеніяй Сітнік

«У маёй сям’і ўсе музыкі, і я не вынятак», — расказвае пра сябе Васіль.

Васіль Раінчык-малодшы, унук Васіля Пятровіча Раінчыка і сын Сяргея Раінчыка. Сяргей быў адзіным сынам народнага артыста Беларусі, разам з бацькам граў у «Верасах». Яго не стала ў 2020 годзе пасля раптоўнага спынення сэрца. Фота: інстаграм @wasssupminsk

Агулам за два гады існавання свайго праекта Васіль запісаў больш за 40 песень. Адны з самых папулярных — «Я іду па горадзе» і «Прыліп» — атрымалі плацінавы статус па стандартах Федэрацыі музычнай індустрыі. Толькі на Spotify першы трэк паслухалі амаль тры мільёны разоў.

У роліку-візітоўцы ў інстаграме Васіль прызнаецца, што цяпер знаходзіцца ў стомленым стане.

«Захацелася вярнуць веру ў сябе. Заўсёды ёсць выбар скласці лапкі і спыніцца, але гэтая гісторыя не пра мяне. Я веру, што мая музыка знойдзе свайго слухача, і, магчыма, ты — той самы чалавек, які не ведаў, што ёсць такі, як я».

Каментары1

  • Jorg
    06.04.2026
    Усё па расейску…

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць