Грамадства

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Дзіцяня з’явілася ў пары двухгорбых вярблюдаў, якія жывуць у Віцебскім заапарку ўжо каля дзевяці гадоў, піша БелТА.

Малому ўжо каля двух тыдняў. Гэта хлопчык з шэрай поўсцю і яшчэ крыху няўклюдным выглядам, але ён ужо ўпэўнена стаіць на нагах і паводзіць сябе актыўна — гуляе і нават спрабуе «камунікаваць» з птушкамі. Ад маці ён не адыходзіць, а яна ўважліва за ім сочыць.

Цяпер верблюдзяня будзе каля паўгода харчавацца матчыным малаком. Маці, вярблюдзіца Ася, атрымлівае ўзмоцненае харчаванне — есць сена, зерне і гародніну. Яна даволі вялікая і спакойная жывёліна.

Бацька, вярблюд Цімафей, таксама трымае ўсё пад кантролем — ахоўвае сваю сям’ю і не падпускае чужых. Хоць у прыродзе самцы могуць быць небяспечнымі для малых, цяпер небяспекі няма, але супрацоўнікі заапарка ўсё адно сочаць за сітуацыяй.

Пакуль што малому яшчэ не далі імя і вырашаюць, ці застанецца ён у заапарку. Усё будзе залежаць ад таго, як ён будзе ладзіць з дарослым самцом.

Нараджэнне верблюдзяняці — рэдкая падзея для заапаркаў, таму гэта стала сапраўднай радасцю для супрацоўнікаў.

Паглядзець на малога можна, але толькі здалёк. Наведвальнікам не дазваляюць набліжацца, гладзіць або карміць жывёл, бо гэта можа ім нашкодзіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць