Свет1010

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна

1 красавіка ў Крамлі адбылася даволі напружаная сустрэча паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, падчас якой абмяркоўвалася будучыня адносін Арменіі з Еўрапейскім Саюзам і Расіяй, паведамляе Euronews.

Нікол Пашынян і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы. Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov

Падчас гэтай сустрэчы Пуцін фактычна паставіў перад Арменіяй умову: краіне прыйдзецца выбіраць паміж паглыбленнем супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і ўдзелам у інтэграцыйных структурах, звязаных з Расіяй, такіх як Еўразійскі эканамічны саюз. Ён падкрэсліў, што сумяшчэнне гэтых двух напрамкаў, на яго думку, немагчымае.

Пры гэтым расійскі палітык заявіў, што Масква нібыта «спакойна» ставіцца да дыскусій у Арменіі адносна ЕС, але фактычна папярэдзіў пра наступствы такога збліжэння.

Асобна Пуцін закрануў тэму паставак газу. Ён адзначыў, што Расія прадае Арменіі газ значна танней, чым гэта адбываецца на еўрапейскім рынку, і фактычна намякнуў, што энергетычнае супрацоўніцтва таксама можа стаць інструментам уплыву.

У адказ Пашынян падкрэсліў, што Арменія — дэмакратычная краіна, дзе рашэнні прымаюцца народам:

«І калі працэсы дойдуць да таго, што трэба будзе прыняць рашэнне, я ўпэўнены, што мы, гэта значыць грамадзяне Рэспублікі Арменія, прымем гэтае рашэнне».

Ён заявіў, што пакуль Ерэван можа сумяшчаць удзел у Еўразійскім саюзе з развіццём адносін з ЕС, краіна будзе працягваць такую палітыку балансу. А калі паўстане неабходнасць выбару, гэта рашэнне прымуць самі грамадзяне Арменіі без знешняга ціску.

«Двойчы на год у нас праходзяць муніцыпальныя выбары, якія таксама вельмі палітызаваныя, таму што ў выніку нашых палітычных рэформаў людзі галасуюць за або супраць палітычных партый», — сказаў Пашынян.

Пуцін таксама закрануў унутрыпалітычныя пытанні Арменіі, у прыватнасці ўдзел прарасійскіх сіл у выбарах і затрыманні асоб з расійскім грамадзянствам, маючы на ўвазе мільярдэра Самвела Карапецяна. У адказ Пашынян спаслаўся на армянскае заканадаўства, якое не дапускае вылучэння ў парламент асоб з падвойным грамадзянствам:

«Асобы з расійскімі пашпартамі, згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Арменія, не могуць быць ні кандыдатамі ў дэпутаты, ні кандыдатамі ў прэм'ер-міністры», — патлумачыў Пашынян Пуціну.

У ходзе размовы ён падкрэсліў, што ў Арменіі свабодная палітычная сістэма і няма палітычных зняволеных, а таксама адзначыў высокі ўзровень свабоды слова і інтэрнэту. Гэта было пададзена як адрозненне ад сітуацыі ў Расіі.

«Нашы сацыяльныя сеткі, напрыклад, на 100% свабодныя, без якіх-небудзь абмежаванняў», — сказаў Пашынян Пуціну, намякаючы на апошнія спробы расійскіх уладаў блакаваць папулярныя ў расіян і не падкантрольныя Крамлю месенджары.

Таксама ў Арменіі «няма ўдзельнікаў палітычных працэсаў у месцах пазбаўлення волі», затое «ёсць грамадзяне, якія лічаць, што ў Арменіі занадта шмат дэмакратыі. Але для нас гэта прынцыповае пытанне».

Асобна абмяркоўваўся і геапалітычны кантэкст. Адносіны паміж краінамі абвастрыліся пасля таго, як Арменія пачала аддаляцца ад Расіі, асабліва пасля канфлікту вакол Нагорнага Карабаха і недастатковай, на думку Ерэвана, падтрымкі з боку Масквы. Арменія нават прыпыніла ўдзел у арганізацыі, якую лічаць прарасійскай, што яшчэ больш пагоршыла адносіны.

Каментары10

  • Filipp
    03.04.2026
    "«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна"©
    Годна, і нават яшчэ больш! Без крыўляній і выпендрёжа, але ж прапаманстраваў самастойнасць сваёй пазіцыі. Вось так трэба ўмець у дыпламатыю!
  • Путю
    03.04.2026
    Обижают уже кому не лень!
  • таму толькі дэкаланізацыя імперыі іх спыніць
    03.04.2026
    Filipp, "«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам"
    ў азіі хто мацней той і дыктуе умовы, дзед вова нечым ад леніна і івана жахлівага не адрозніваецца, таму толькі дэкаланізацыя імперыі іх спыніць

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць