Каментары да артыкула

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам

  • Pupupu
    04.04.2026
    Гэтыя самыя дасьледчыкі не думалі спытаць падрабязнасьці ў саміх "Кіберпартызанаў", а потым выказвацца? Бо выглядае так, што недзе нешта пачулі ад прапаганды і знайшлі вінаватых.
  • Ййййй
    04.04.2026
    Pupupu, сейчас еще каждому ученому киберпартизаны будут объяснять, зачем и для чего они сделали. Кто-то хоть как-то режим шатает, а кто-то обычный приспособленец.
  • тупыя манкурты
    04.04.2026
    Ййййй, вы тупыя манкурты! чым яны гойдаюць рэжым? малюнкам на сайце?
    мазгоў не хапіла параўнацць такое гойданне і наступствы?
  • Ййййй
    04.04.2026
    тупыя манкурты, ментам пожалуйся
  • .
    04.04.2026
    Сітуацыя трохі не чорна-белая. А людзі ў стрэсе і канфліктах жадаюць яе паказаць менавіта чорна-белай і не чуюць аргументы іншага боку.
    Разумею, што можа прыляцець з абодвух бакоў, але расстаўлю свае акцэнты:

    1. Кіберпартызаны толькі зламалі сайт-візітку Нацыянальнай Бібліятэкі. Не выглядае, што лезлі далей, у іншыя электронныя сэрвісы. Сайт і ўсе паддамены закрыла кіраўніцтва (Гігін).

    2. Наступствы гэтага дрэнныя. Для даследчыкаў і звычайных людзей, якія карысталіся бібліятэкай. Няясна, калі аднавіцца той сайт і ці аднавіцца ўвогуле.
    Калі нехта гэты аспект не заўважае, ён проста дэманструе сваю абмежаванасць.

    3. Пры гэтым КП увогуле не думалі пра магчымыя наступствы. І ў час вайны і рэпрэсій выбралі не вайсковую (карнікавую) мэту, а грамадзянскую (гуманітарную): бібліятэка.

    Тут маральная праблема накшталт "партызаны пасля дыверсіі сышлі ў лес, а карнікі пакаралі мясцовых". Віна - толькі на карніках, частка адказнасці за непралічаныя рызыкі - і на партызанах.

    4. Ток-шоўмэны перабралі з хамствам у гэтым эпізодзе. Смяяліся, калі смешнага нічога няма. Выкарыстанне беларускага слова ("даследчык") у рускім кантэксце як лаянкі - дурны тон, пад Лукашэнку.
    Уладзіслава таксама заносіць з мацюкамі і агрэсіяй ў аргументах.
    Часам думаеш, а ці ёсць сярод вас у вашых бульбасрачах нармальныя. Жаданне праветрыцца.

    5. Менш пішыце, што і як з беларускіх рэсурсаў вы выкарыстоўваеце. Калі зачыняць, падобныя прэтэнзіі ("не пралічылі рызыкі", "справакавалі закрыццё") прыляцяць ужо і да вас. Sapienti sat.
  • 1
    04.04.2026
    ., > Выкарыстанне беларускага слова ("даследчык") у рускім кантэксце як лаянкі - дурны тон, пад Лукашэнку.

    Гэта не тон, гэта існасць.
  • Ну-ну
    04.04.2026
    ., па першым пункце так яно і ёсьць – Кібэрпартызаны ясна і неаднакроць давалі зразумець, што іх рук справа – толькі дэфэйс. Тады як закрыцьцё – гэта ўжо Гігін і К. І тлумачэньне кібэраў недалёкае ад ісьціны, бо каму як не лукашыстам выгадна поўнасьцю закрыць сайт, абставіўшы гэта як «беглыя змагары паламалі сайт, ай-яй-яй». Мяне не асабліва зьдзівіць, калі выявіцца, што лукашысты яго ня проста закрылі, а спэцыяльна даламалі, бо лукашысты – гэта публіка, якая не сказаць каб грэбуе зьнішчэньнем ведаў. Згадайма, штó яны зрабілі зусім нядаўна з «Камунікатам».
  • 1
    05.04.2026
    1, цьху, сутнасць!

    Забаўна: расейскай існасць і сутнаць - гэта якраз адно слова, няўжо я расейшчынай думаў у момант, калі пісаў? Пільнуй сябе, братка-беларус!
  • Найперш ну-ну.
    04.04.2026
    Ну-ну , не смешна самому сабе адказваць на свае каментары, каб паказаць нібыта нехта іншы пагаджаецца?
  • Беларус
    04.04.2026
    Тэкст з ФБ чамусьці прыведзены ня цалкам.

    Праблема насамрэч у тым, што ўсе гэтыя ўмоўныя спадары Чаховічы, як і Паўлючэнкі ды пераважная большасць медыяпрасторы, ставяцца да рэпрэсіўнага заканадаўства акупацыйнага рэжыму лукашэнкі, як да "беларускага заканадаўства". Бачаць у ім "нацыянальны прававы партал". І ўвогуле ня здольны гэтую акупацыю ўсьвядоміць вось ужо цягам шасьці (а насамрэч 30-і) гадоў, вельмі насычаных на даволі адназначныя падзеі знішчэньня ўсяго беларускага ды нацыянальнага. То бок ня могуць адрозніць арыгінал беларушчыны ад адмыслова створанай варожай падманкі-мімікрыі пад "Беларусь". Ды працягваюць існаваць у гэтай перакручанай рэжымам рэальнасьці.

    А з такім разуменьнем беларускасьці сярод, падавалася б, прасунутых грамадзян - асабліва спадзяаацца на добрую будучыню ня варта. Бо існаваньне ў варожым сьветапоглядзе і блытаніна акупанта з акупаванай ім краінай ніколі не прывядзе да іншых змен, акрамя яшчэ большага ўкараненьня і распаўсюду лукашэнкаўскай псеўда "беларускасьці" (і адпаведна - дыскрымінацыі ды варожасьці да ўсяго беларускага з боку замежнікаў). З такой "глыбінёй і разуменьнем" стану ўласнай Краіны складана разважаць аб нейкай карысьці, а даследваньні ўсіх гэтых даследчыкаў спатрэбяцца ў лепшым выпадку хіба што замежным музеям ці бібліятэкам - каб нагадаць тамашнім наведвальнікам аб існаваньні калісьці такой дзіўнай нацыі (як, напрыклад, "Скарынаўка" ў Лондане ці "рада БНР" у Канадзе: усё гэта столь магчымасьцяў). Бо сваёй краіны не займець, а ў лукашыстаў свае, зусім іншыя "даследваньні", і спадчына таго ж ВКЛ ім дакладна не патрэбна - гэта варожы для іх культурны код.

    З такім бягучым разуменьнем краіну ніколі ня вызваліць, бо сам праэкт вызваленьня Беларусі ад "афіцыйных беларускіх уладаў" і спыненьня дзеяньня на беларускай тэрыторыі "беларускага нацыянальнага заканадаўства" гучыць, мякка кажучы, неяк абсурдна. І наўрадці зазнае (нажаль, крытычна неабходную) падтрымку з боку дэмакратычных суседзяў. Бо гэта выглядае як напад, а не як вызваленьне.

    Таму, дарэчы, ўсё і развальваецца: у 2020-м годзе людзі ядналіся якраз вакол ідэі "лукашня болей не прадстаўнік Беларусі". Але яна дагэтуль працягвае ігнаравацца інфапрасторай, быццам бы аніякага 2020-а і не было. Памылковае ж разуменьне і няправільнае стаўленьне да ворагу, як і неадпаведныя хваробе лекі, гарантуюць толькі заняпад і паразу. Таму і няма нейкай сістэмнасьці ў пралічжньні рэакцыі ды каардынацыі падобных акцый па ўзлому, а усе гэтыя спрэчкі нагадваюць абмеркаваньне колеру шпалераў (ці абосцанага пад'езду) падчас пажару ў доме.
  • Нешта
    04.04.2026
    Беларус, не знаходжу сэнсу. Можаце ўмясціць вашую думку ў адзін-два сказы?
  • Беларус
    05.04.2026
    Нешта, Зусім проста. Усё гэтае шашоўнае спадарства: Паўлючэнка, Чаховіч, кіберы, НН разам з Зеркаламі... публічна называюць рэжым "афіцыйным беларускім бокам". А калі да тэрарыстычнай групоўкі ставіцца, як да нацыянальнай беларускай сістэмы - любая дзейнасць будзе альбо бессэнсоўнай, альбо шкоднай. Неістотна - даследваньні гэта, публічныя спрэчкі, журналістыка ці кібератакі.
  • Карацей
    05.04.2026
    Нешта, не называй лукашыстаў афіцыйнай БЕЛАРУСКАЙ уладай.
    Гэта як гаўляйтэра Кубэ ў акрузе Беларутэнія ў 1942 годзе называць афіцыйнай беларускай уладай.
  • Нешта
    05.04.2026
    Беларус, дзякуй. Калі тэрарыстычная групоўка цалкам кантралюе краіну нейкі працяглы час, яе называюць афіцыйным бокам і вымушана маюць з ёй справы. Такіх прыкладаў шмат у свеце. Напрыклад, улады СССР былі такой групоўкай. Для Захада яны былі адначасова "афіцыйным бокам", і праціўнікам у Халоднай вайне. Мне здаецца, гэта зусім не тая праблема, на якой трэба засяроджвацца.
  • Беларус
    05.04.2026
    Нешта, Не. Гэтае параўнаньне не пасуе (хаця ўлады ссср былі для нас таксама акупацыйнымі і ўжо гэтая пераемнасьць лукашыстаў мусіць трохі насцярожваць).

    У адрозненьне ад ссср, беларускае грамадства ў 2020-м абрала зусім іншых прадстаўнікоў. Таму, згодна тых падзей, афіцыцны беларускі бок месціцца зараз у выгнаньні. А сама наяўнасць тэрору і пераследу ўнутры Краіны дазваляюць казаць, што былыя дзяржаўныя інстытуцыі зараз падпарадкаваныя нелегітымнай злачыннай уладзе, для якой пераслед беларускасьці з'яўляецца не выпадковасцю, а сістэмай. Гэта акупант згодна сутнасьцю ўчынкаў.

    Але калі пасля ўсяго гэтага, не заажаючы на рэчаіснасць і рэпрэсіі, вы ўсе адно працягваеце ставіцца да лукашэнкаўскай улады, як да афіцыйнай беларускай, быццам бы зараз 2019 год - гэта кажа менавіта аб вашым прарэжымным поглядзе ў разуменьні беларушчыны. І насамрэч сапраўдным выбаре - на карысьць лукашызму. Бо падзеі 2020-а аніяк не адбіліся на вашай сьвядомасьці ды побытавым стаўленьні.

    І гэта яшчэ не кранаючыся тэмы здрады: так званых сілавікоў, настаўнікаў, судоў, войска... а насамрэч усіх, хто не зьмяніў сваё стаўленне да рэжыму пасля 2020-а на адпаведнае падзеям. Таму і від дзейнасьці ня мае аніякага значэньня: прасоўваньне варожага погляду ў рэшце будзе на карысць толькі ворагу.
  • Нешта незразумелае ізноў
    05.04.2026
    Беларус, па-першае, лукашэнка - не акупант. Пачытайце хоць вызначэнне тэрміну, каб не блытацца.

    па-другое, ніякіх уладных структур ў выгнанні, акрамя Рады БНР, ў беларусаў няма. Праблема ў тым, што насельніцтва Беларусі пра гэта ня ведае і ведаць ня хоча.

    па-трэцяе, нічога ў 2020-м не змянілася - гэта той жа самы крымінальнік лукашэнка, які імітуе дэмакратычныя працэдуры, што і апошнія 30 год. Але выбара ў вонкавага назіральніка няма - гэта адзіная ўлада, што эфектыўна кантралюе тэрыторыю працяглым часам. Таму альтэрнатывы звычайнаму ў такіх выпадках дуалізму "афіцыёз/дыктатар вэрсус апазіцыя/супраціў/грамадства" няма.

    па-чацвёртае, перайменаванне не вырашае ніякай сапраўднай праблемы, толькі блытаніны дадае. Гэта як з літвінамі/беларусамі. Адныя нацыяналісты грызуць глоткі іншым вакол тэрмінаў, а народ-крыніца ўлады, як быў рускамірным, так і застаецца.
  • Беларус
    06.04.2026
    Нешта незразумелае ізноў, Вось тут згод - сапраўды нешта незразумелае ізноў.

    Спасылка на нейкае абстрактнае "насельніцтва Беларусі" - гэта вельмі добры спосаб патлумачыць уласныя хібы ці пазбегнуць асабістай адказнасьці. Але тое "насельніцтва" досыць дакладна выказалася ў 2020-м: "лука больш не афіцыйны Менск". Кропка. Гэта аб'ектыўная рэчаіснасць (пагартацце стужку таго часу ці пачытайце дакументатараў рэпрэсій).

    Таму кожнае публічнае сьцьвярджэньне "лука = афіцыйны Менск" супярэчыць рэальнасьці і дапамагае хунце аднаўляць страчаную легітымнасць, падманам выдаючы сябе за прадстаўнікоў Краіны - чаго ўжо няма ў прыродзе (таму гэта не перайменаваньне, а назва рэчаў сваімі імёнамі, згодна здзейсненых учынкаў - што насамрэч спрацоўвае гэтак жа, як і ключавое правіла школьнай фізіцы: "слушнае разуменьне варункаў задачы - ужо палова ейнага вырашэньня"). І кожнае падобнае публічнае сьцьвярджэньне мае дакладнае імя і прозвішча. І адпаведны асабісты палітычны выбар - менавіта аб гэтым была гаворка: што людзі дзеляцца на две катэгоры: для якіх 2020-ы адбыўся, і для якіх нічога не адбылося. Для каго лука - захопнік улады, і для каго - афіцыйны Менск... Вы з дугой катэгорыі, бо "нічога ў 2020-м не змянілася". Ну выдатна. Я ж пра гэта і пісаў. Але тое не "абстрактны народ", а менавіта ваш персанальны выбар. І адпаведная асабістая адказнасьць - будзе што распавесьці будучыму пакаленьню.
  • Нешта
    06.04.2026
    Беларус, даруйце, але каб абіраць сабе ўладу, насельніцтва Беларусі павінна займець суб'ектнасць. А скуль ёй узяцца? У насельніцтва няма ані разумення стану рэчаў, ані сукупнай волі, ані жадання працаваць над сабой і атачэннем дзеля агульнай будучыні. Купка беларускіх герояў б'ецца нібы рыба аб лёд усе 30 год, але без падтрымкі нацыі любыя героі бязсільныя.

    Так, з майго пункту погляду у 2020-м фармальна нічога не змянілася. Лукашэнка як быў крымінальнікам, кантралюючым краіну пад маўклівую згоду насельніцтва, так ім і застаўся. Калі нехта там "абудзіўся", то я рады за іх, але плёну ці хаця б надзеі на яго ад гэтых абуджаных я не назіраю, пакуль яны не збіраюцца вылазіць з русского міра, дзе сядзяць на ўсім працягу існавання сучаснай Беларусі.
  • Беларус
    06.04.2026
    Нешта, Ну дык пэўна публічная назва нелегітымнай улады "афіцыйным беларускім бокам" моцна спрыяе гэтаму разуменню. Нават, любы замежнік адразу разумее, што з такімі фармулёўкамі гаворка іде менавіта аб крымінальніке, а не аб нечым легітымным. І вядома, пачынае дакладна падзяляць рэжым ад беларускага грамадства. А ўсе гэта менавіта таму, што "народ несуб'екцен і нічога не разумее", а "падзей не адбылося". Добрая логіка. Лагічная. І галоўнае - перспектыўная. Сапраўдны паспяховы посьпех. Нармалёва рабі - і нармалёва будзе.

    Таму не. Бог даруе. Такі ўзровень салідарнасьці з людзьмі і падзеямі ў лёсавызначальны момант дараваць наўрадці магчыма. Як і злачынства лукашні. Прынамсі ў агляднай будучыні.
  • Каман
    04.04.2026
    Для мяне, як для беларуса, гэта - звычайная рускамірная мярзота. А ўжо прамаскоўская яна, ябацькава, ці невероятная - рэч дзясятая.
  • Заўвага
    04.04.2026
    У тэксце памылка. Напісана, што шоў назыаецца "Саша, што ты нясеш". Яго назва
    "Саша, что ты несешь?!".
  • Аматар попспрэчак
    04.04.2026
    Блогер-архітэктар і моўна расейскі інфаблогер спрачаюцца пра навуку.
  • даследчык
    04.04.2026
    Ці тыя расейскамоўныя крыкуны збіраюцца выбачыцца перад навукоўвамі?
  • Федар, навошта?
    04.04.2026
    Не зразумела для чаго Паўлючэнку трэба было прыніжацца і прасіць прабачэння ў нейкіх ананімаў. Усе было сказана адразу нармалева, да чаго цяпер спатрэбілася здраджваць сваім гледачам і здаваць назад?
    Мы, твае гледачы, не адабраем такое
  • off topic
    04.04.2026
    «Саша, што ты нясеш» - Калі ўжо перакладаеце на беларускую мову, дык тады будзе "Саша, што ты вярзеш/плявузгаеш".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць