Меркаванні1616

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам

Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, вядучыя ток-шоу «Саша, што ты нясеш», абурыліся пазіцыяй даследчыкаў, якія крытыкавалі акцыю «Кіберпартызанаў» па ўзломе сайта Нацбібліятэкі. Пасля яе перастаў працаваць анлайн-каталог біблітэкі, хоць самі «кіберы» яго не чапалі. Архітэктар Уладзіслаў Чаховіч палемізуе ў фэйсбуку са словамі на адрас навукоўцаў, якія былі ўспрынятыя імі як абразлівыя.

Фёдар Паўлючэнка (злева) і Аляксандр Атрошчанкаў. Скрыншот з відэа

«Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, каманда Reform.news, выкацілі ў сваім ток-шоу «Саша, што ты нясеш» спіч пра «даследчыкаў», якія засталіся незадаволеныя акцыяй Кіберпартызанаў.

Калі не глядзець відэа, а чытаць яго расшыфроўку, не пакідае адчуванне, што гэта нейкі інверсійны двухгаловы Лукашэнка. У тэксце бракуе толькі слова «яйцагаловыя», якое так любіць дасведчаны палітык з 30‑гадовым стажам. Проста пачытайце гэтыя цытаты — проста нейкі здзек з усёй навуковай супольнасці:

—Тут у нас «даследчыкі», исследователи всякие, критикуют Киберпартизан. Знаешь за что? Обвиняют их, что они фашисты, грязные козлы. Потому что Киберпартизаны задефейтили сайт Национальной библиотеки Беларуси. Который возглавляет Гигин. Гигигин. Гигин. (…) И теперь «даследчыкі» не могут получить доступ к исследованиям. Утраченный доступ до важных ресурсов на платформе. «Раз'юшаныя навукоўцы пачынаюць параўноўваць хакераў з асобамі, які паляць кнігі».

— А «навукоўцы» это какие-то, которые из белорусской Академии наук?

— Я не знаю.

* * *

— Мне кажется, что знаете, какая-то мода пошла. Это даже уже не стокгольмский синдром. Это что-то из разряда: я возьму отобью себе мозг и буду говорить, что у меня отбитая часть рождает.

* * *

— Знаете, когда таких людей вижу, хочется сказать: да пошел ты нахер. Идите вы нахер вообще. Если у вас хватает совести и главное мозга открыть рот и рассказывать, что вы нарушаете мой идеальный внутренний мирок. Я вот так отлично с диктатурой сжился. Уже просто раком стою и мне удобно. (…) Мне кажется, что нужно что-то о ваших когнитивных способностях подумать, порассуждать, может быть провериться у какого-то доктора. Другого ответа у меня нет.

Я разумею, што Паўлючэнка ніколі ў жыцці не карыстаўся Зводным электронным каталогам ды іншымі рэсурсамі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі, і, магчыма, уяўляе сабе гэта як каталог Анлайнера. Але тады, можа, не варта так кідацца на тых, хто ведае, што гэта такое?

Я патлумачу: Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі — гэта велізарная база даных з бібліяграфічнымі звесткамі пра ўсе магчымыя друкаваныя выданні, якія выходзілі ў Беларусі, а таксама пра іхніх аўтараў. Гэта не той сайт, закрыццё якога стварае нязручнасці лянівым кніжным чарвякам, што не могуць даехаць да Нацыяналачкі папрасіць нейкую кніжку.

Па-першае, многія даследчыкі, як і ты, журналіст Паўлючэнка, выціснутыя з Беларусі, але чамусьці дагэтуль не адмовіліся ад таго, каб «пісаць Беларусь» (я б фармуляваў гэта так, і не менш).

Зводны каталог — гэта база даных, якая крытычна неабходная для працы даследчыкаў менавіта ў анлайн-фармаце. У яе няма ніякай замены, зусім. Гэта не заходнія каталогі-базы данных, якія завязаныя адзін на адным і звесткі ў якіх дублюцца ці акумулюцца ў якой-небудзь Вікідаце. Калі няма нашага айчыннага каталога — ўсё, больш нідзе патрэбнай інфармацыі пра кнігі і аўтараў ужо не здабудзеш.

Беларуская навука — гэта не «ўтульны свет, які з дыктатурай зжыўся», і парушэнне якога выклікала ў яйцагаловых бурленне гаўна ў фэйсбуку. Гэта выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як Паўлючэнка.

Усё, што ляжыць у аснове вашай беларускасці — Полацкая Сафія, крыж Ефрасінні Полацкай, першадрукар Францішак Скарына, слуцкія паясы, старабеларуская мова Статутаў, сармацкае і віленскае барока, гісторыя паўстанняў, «Лісты з-пад шыбеніцы», этнаграфічныя карты беларускага племені, Устаўныя граматы БНР, сталінскія рэпрэсіі — гэты спіс можна працягваць бясконца. Усё гэта не інтуітыўныя веды, якія прыходзяць з малаком маці! Усё гэта выцягнута навукоўцамі з нябыту і пакладзена ў падмурак беларускай нацыі. Пры гэтым самі навукоўцы ніколі не шыкавалі, яны вымушаныя весці сваю малазаўважную працу ў беднасці, а многія заплацілі за яе сваімі жыццямі.

Кожнае навуковае даследаванне — гэта расследаванне, выкарыстанне шматлікіх крыніц і баз даных. Паўлючэнку і Атрошчанкаву лёгка здзекавацца з нейкіх дуралеяў-«даследчыкаў» (не магу не думаць пра тое, што такое ўжыванне беларускіх слоўцаў у рускамоўным кантэксце гэта форма здзеклівага стаўлення таксама пазычаная ад Лукашэнкі), якія не разумеюць сутнасці рэжыму і несправядліва абвінавачваюць Кіберпартызанаў. Ну, таму што нейкі там Каталог не мае ніякага значэння для працы самога Паўлючэнкі. Гэта проста дэманстрацыя агульнага пафігізму да бяды іншых: пакуль гэта не тычыцца цябе самога — хоць патоп!

Але ж не Каталогам адзіным. Ёсць шмат іншых дзяржаўных рэсурсаў і баз даных, на якіх куміры Паўлючэнкі і Атрошчанкава маглі б размясціць свае карціначкі на Дзень Волі. 

Я б з вялікім задавальненнем паглядзеў, як бы рагаталі журналісты тыпу Паўлючэнкі і Атрошчанкава, калі б пасля чарговай акцыі Кібераў сайт Pravo.бай закрылі б. Што, ужо не так весела, як з Каталогам?»

Каментары16

  • Ййййй
    04.04.2026
    Pupupu, сейчас еще каждому ученому киберпартизаны будут объяснять, зачем и для чего они сделали. Кто-то хоть как-то режим шатает, а кто-то обычный приспособленец.
  • тупыя манкурты
    04.04.2026
    Ййййй, вы тупыя манкурты! чым яны гойдаюць рэжым? малюнкам на сайце?
    мазгоў не хапіла параўнацць такое гойданне і наступствы?
  • .
    04.04.2026
    Сітуацыя трохі не чорна-белая. А людзі ў стрэсе і канфліктах жадаюць яе паказаць менавіта чорна-белай і не чуюць аргументы іншага боку.
    Разумею, што можа прыляцець з абодвух бакоў, але расстаўлю свае акцэнты:

    1. Кіберпартызаны толькі зламалі сайт-візітку Нацыянальнай Бібліятэкі. Не выглядае, што лезлі далей, у іншыя электронныя сэрвісы. Сайт і ўсе паддамены закрыла кіраўніцтва (Гігін).

    2. Наступствы гэтага дрэнныя. Для даследчыкаў і звычайных людзей, якія карысталіся бібліятэкай. Няясна, калі аднавіцца той сайт і ці аднавіцца ўвогуле.
    Калі нехта гэты аспект не заўважае, ён проста дэманструе сваю абмежаванасць.

    3. Пры гэтым КП увогуле не думалі пра магчымыя наступствы. І ў час вайны і рэпрэсій выбралі не вайсковую (карнікавую) мэту, а грамадзянскую (гуманітарную): бібліятэка.

    Тут маральная праблема накшталт "партызаны пасля дыверсіі сышлі ў лес, а карнікі пакаралі мясцовых". Віна - толькі на карніках, частка адказнасці за непралічаныя рызыкі - і на партызанах.

    4. Ток-шоўмэны перабралі з хамствам у гэтым эпізодзе. Смяяліся, калі смешнага нічога няма. Выкарыстанне беларускага слова ("даследчык") у рускім кантэксце як лаянкі - дурны тон, пад Лукашэнку.
    Уладзіслава таксама заносіць з мацюкамі і агрэсіяй ў аргументах.
    Часам думаеш, а ці ёсць сярод вас у вашых бульбасрачах нармальныя. Жаданне праветрыцца.

    5. Менш пішыце, што і як з беларускіх рэсурсаў вы выкарыстоўваеце. Калі зачыняць, падобныя прэтэнзіі ("не пралічылі рызыкі", "справакавалі закрыццё") прыляцяць ужо і да вас. Sapienti sat.

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты48

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну28

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты48

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць