Меркаванні2424

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу

Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, вядучыя ток-шоу «Саша, што ты нясеш», абурыліся пазіцыяй даследчыкаў, якія крытыкавалі акцыю «Кіберпартызанаў» па ўзломе сайта Нацбібліятэкі. Архітэктар Уладзіслаў Чаховіч за гэта іх высцебаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Фёдар Паўлючэнка, у сваю чаргу, таксама не пакінуў без увагі.

Нацыянальная бібліятэка ўвечары. Фота: travel4us.ru

Фёдар Паўлючэнка аргументуе свой падыход:

«Складана было не правесці аналогіі з актывістамі, якія ў Мінску пісалі на сценах палітычныя графіці, а неабыякавыя жыхары абвінавачвалі іх у вандалізме. Для сябе гэтую складаную маральную дылему я вырашыў даўно — у краіне, дзе забіваюць палітычных апанентаў, сцены могуць і пацярпець. Пра гэта мы і паразважалі ў эфіры.

Мне ўвогуле вельмі няблізкая логіка, паводле якой рэпрэсіі ў Беларусі адбываюцца таму, што Калеснікава прапаноўвала «дзяўбці», а Ціханоўская наважылася пайсці на выбары замест свайго мужа. Не падабаецца мне і лозунг «Не злаваць дзеда».

Калі мяне ў пачатку 2000‑х «выпільвалі» з аспірантуры з-за таго, што я працаваў у «Хартыі’97», калегі з кафедры казалі мне: «Ну ты ж усё разумееш». А адзін нават напісаў данос. Не разумеў гэтага я тады, не разумею і цяпер. Дарэчы, так мая кар’ера даследчыка і скончылася.

Давайце паўтару гэты нескладаны тэзіс яшчэ раз і вельмі спадзяюся, што адукаваныя разважлівыя людзі мяне зразумеюць: каталог адключыў і сайт Нацбібліятэкі закрыў Гігін і кампанія, а не «Кіберпартызаны».

Калі Чаховічу і Бесарабу [навуковец-хімік Сяргей Бесараб, які ў каментарах да паста Чаховіча назваў разважанні Фёдара Паўлючэнкі «дзікунствам» — Рэд.] зручна вымесціць крыўду і злосць на мне або «Кіберпартызанах», я зразумею, але не прыніжайце сябе вычварнай логікай, спрабуючы абвінаваціць мяне ў сваіх праблемах.

Гэты блок я пішу для тых, хто прачытаў пост Чаховіча. Спадар Чаховіч схлусіў.

  • Я не ўжываў слова «даследчык», каб прынізіць беларускамоўных. Базавы тэкст, які быў у мяне перад вачыма падчас эфіру, быў напісаны па-беларуску, і я не змог адразу ўспомніць рускі адпаведнік.
  • Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і ІП, расклады судоў, судовыя рашэнні на Pravo.by і многія іншыя карысныя сэрвісы недаступныя з-за мяжы, але мне хапае розуму і сумлення не вінаваціць у гэтым Украіну і «Кіберпартызанаў». Многія дзяржаўныя сайты закрыліся пасля пачатку вайны з-за атак украінскіх хакераў.
  • Я з вялікай павагай стаўлюся да людзей навукі. Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё, калі хтосьці з вас прыняў нашыя разважанні на свой рахунак. Мне не падабаюцца толькі дурні. Менавіта ім былі адрасаваныя нашы непаліткарэктныя словы».

Каментары24

  • Indrid Cold
    04.04.2026
    Яшяэ дадам, па логіцы Чаховіча і Бесараба, Зяленскі вінаваты ў вайне, а не рускія. І навогуле, змагайцеся з лукой неяк так, каб нам было КАМФОРТНА!!!
  • барадзед
    04.04.2026
    паказальна рэакцыя руснявай батні пад папярэднім артыкулам, якая кінулася абараняць бібліятэку ад кібераў

    паказальна таксама пазіцыя бесараба які ў сваім чаціку лічыць толькі расейскую і англійскую мовамі зносін

    са словамі паўлючэнкі цалкам згодны
  • Чалавек навукі
    04.04.2026
    "Я не ўжываў слова «даследчык», каб прынізіць беларускамоўных. Базавы тэкст, які быў у мяне перад вачыма падчас эфіру, быў напісаны па-беларуску, і я не змог адразу ўспомніць рускі адпаведнік."
    Я нават зірнуў на ютуб. Даслоўна: "Даследчыкі - исследователи всякие". Слова ён забыўся, ну. Ганьба.
    Ад таго, што гігін "узначальвае" бібліятэку, яна не робіцца ягонай уласнасцю.
    Сп. Паўлючэнку магу толькі сказаць (як чалавек навукі): адбываецца відавочная канвергенцыя паміж палюсамі, толькі дыскурсы розныя. Калі ўключыць гук асобных фрагментаў згаданага "аўтарскага праекту" і "аўтарскіх праектаў" азаронкаў, розніцы хутка не заўважыш. Прапаганда і контрПрапаганда. Ад прыстаўкі сутнасць не мяняецца.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць