Музыка2424

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту

Перад пачаткам першага матчу адной чацвёртай Кубка Гагарына ў Мінску выступала беларуская спявачка Настасся Краўчанка. Людзей абурыла, што ў яе песні было чуваць «Белоруссія».

Наста Краўчанка. Скрыншот відэа

Перад тым, як на лёдзе з’явіліся каманды «Дынама-Мінск» і «Ак Барс», туды на кабрыялеце з чырвона-зялёнымі сцягамі выехала Настасся Краўчанка. Яна спявала песню ў падтрымку беларускай каманды.

У публікі ўзніклі вялікія пытанні да прыпеву, канцоўку многія пачулі так:

«За Динамо-Минск болеет вся страна

Белоруссия».

Тое, наколькі гэта крыўдная сітуацыя, беларусы пачалі актыўна абмяркоўваць у Threads.

«Краўчанка, дык яшчэ і Белоруссія, кроў з вушэй! Фу».

«Беларусы, спытаем пасля хакею ў Краўчанкі, з якога моманту Беларусь стала Белоруссіей?! Ганьба проста».

Абмяркоўвалі і тое, што, пакуль усе астатнія беларусы перавучваюць расіян казаць «Белоруссія», праўладная спявачка на вялікім мерапрыемстве праспявала менавіта савецкі варыянт назвы краіны.

Нехта ўжо нават жартуе, што гэтае відэа неабходна захаваць усім расіянам і публікаваць падчас любой спрэчкі вакол Беларусі: «Можна было б лёгка замяніць на «Беларусь мая». Расіяне зараз расцягнуць тэму на «вось бачыце, самі ў сябе там спачатку разбярыцеся». А разумныя людзі даўно разабраліся… Калгас, так».

Праўда, некаторыя пішуць, што трэба прыслухацца і пачуць «Беларусь і я». Але яны ў абсалютнай меншасці, Краўчанка занадта выразна расцягвала «сссс».

Дарэчы, Настасся Краўчанка — цікавы персанаж на беларускай эстрадзе. Дзяўчына, якая займалася музыкай і марыла пра сцэну, у 2020 годзе паступіла ў Інстытут тэалогіі БДУ. Чаму і навошта, і сама не магла ўцямна растлумачыць.

Дзяўчына прымала ўдзел у першым сезоне беларускага шоу «Фактар.by». Але папулярнай стала пасля таго, як праспявала песню «Рамонкі» на расійскім шоу «Залятай у трэнды», а потым выклала ў тыктоку некалькі ўрыўкаў выступу. Прыпеў завірусіўся, шмат хто пачаў здымаць відэа пад гэту музыку — а ролікі Настассі набралі мільёны праглядаў.

Пасля гэтага Настассю паклікалі працаваць вядоўцай на БТ. Яна распавядала, што марыць размеркавацца туды. Як гэта магчыма з дыпломам тэолага, не вельмі зразумела, але ж, здаецца, варыянты знайшліся.

Цяпер маладую спявачку актыўна выкарыстоўваюць у розных ідэалагічных мерапрыемствах як у Беларусі, так і ў Расіі.

Каментары24

  • Абое рабое
    10.04.2026
    Ой, слухайце...! А хто піша?! Тыя, хто ня можа жыць без маскалізмаў, ды піша яўрэйскія замест жыдоўскія,Мінск замест Менск, Беларуссю замест Беларусьсю, Літва замест Летува, ды ўвогуле не можа абысціся без іншых савецка- маскоўскіх утварэнняў.
    Так што, не крывадушнічайце. Вы аднолькавыя.
  • ўіў
    10.04.2026
    Невероятная з'ява. Многім беларусам перашкаджае слова Белоруссія, але далей пішуць на той расейскай мове. Проста нешта з чымсці.
  • Запушаная маскоўскай імперыяй (як і 93% Беларусаў)
    10.04.2026
    "Белоруссия"?? дзе яе трымалі апошнія 40 год? )) Запушаная маскоўскай імперыяй (як і 93% Беларусаў), там "Белоруссия" - правільна

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць