Свет11

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы

Іран заняў жорсткую пазіцыю перад перамовамі з ЗША і фактычна паставіў умовы для іх пачатку, піша The Moscow Times.

Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu via Getty Images

Тэгеран патрабуе, каб перад пачаткам дыялогу быў спынены агонь у Ліване і разблакаваныя іранскія актывы, якія знаходзяцца за мяжой пад санкцыямі. У выпадку, калі ізраільская ваенная аперацыя ў Ліване працягнецца, Іран пагражае наогул адмовіцца ад перамоў.

Перамовы запланаваныя на 11 красавіка ў Пакістане, які выступае пасярэднікам. Аднак ужо цяпер відаць, што бакі па-рознаму разумеюць умовы нядаўняга перамір’я. ЗША і Іран дамовіліся на два тыдні спыніць узаемныя ўдары, але Іран лічыць, што гэта павінна распаўсюджвацца і на Ліван. У сваю чаргу, ЗША сцвярджаюць, што Ліван у гэтыя дамоўленасці не ўваходзіў.

Таму Ізраіль, які далучыўся да перамір’я, працягвае аперацыю супраць «Хезбалы» ў Ліване. Гэта выклікае незадаволенасць Ірана, які лічыць такія дзеянні парушэннем агульнай логікі дамоўленасцяў.

Дадатковай крыніцай напружання стала сітуацыя вакол Армузскага праліва. ЗША абвінавачваюць Іран у тым, што ён патрабуе плату з нафтавых танкераў за праход, што супярэчыць дамоўленасцям і стварае рызыкі для сусветнага рынку нафты. Іран, у сваю чаргу, выкарыстоўвае гэта як інструмент ціску.

Рыторыка бакоў застаецца вельмі жорсткай. Амерыканскі бок адкрыта крытыкуе Іран і абвінавачвае яго ў шантажы, а іранскія ўлады папярэджваюць пра магчымы адказ у выпадку далейшых удараў па Ліване.

Каментары1

  • Ахахаха
    10.04.2026
    Дони, у тебя нету карт!

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць