Свет66

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі

Нават калі ЗША, Ізраіль ды Іран канчаткова спыняць агонь, свет ужо не вернецца да ранейшага жыцця з таннымі рэсурсамі. Найбуйнейшы ў гісторыі энергетычны крызіс толькі ўваходзіць у сваю пікавую фазу. 

Фота: AP Photo / Erin Hooley

Фізічны дэфіцыт нафты толькі пачынаецца

Хоць вайна ідзе ўжо паўтара месяца, свет толькі зараз адчуе сапраўдную нястачу сыравіны.

Танкер з Персідскага заліва ідзе да пакупца каля 45 дзён — менавіта столькі Армузскі праліў быў закрыты. Гэта значыць, што запасы, створаныя да вайны, скончыліся. Кіраўнік Міжнароднага энергетычнага агенцтва (IEA) Фаціх Біроль папярэджвае: «Красавік будзе значна горшым за сакавік. Паводле самых сціплых падлікаў, дэфіцыт падвоіцца».

Нават пры ідэальным сцэнары на аднаўленне паставак спатрэбіцца яшчэ месяц-паўтара, а высокія цэны застануцца нормай да канца 2026 года, піша ВВС.

Газавы калапс і катарская катастрофа

Калі з нафтай сітуацыю могуць выправіць іншыя краіны, то з газам усё значна складаней. Катар забяспечваў больш за 20% сусветных паставак звадкаванага газу (ЗПГ), і замяніць яго няма чым.

Ракетныя ўдары Ірана пашкодзілі комплекс у Рас-Лафане, вывеўшы з ладу 17% магутнасцяў найбуйнейшага ў свеце завода. Паколькі такое абсталяванне вырабляецца толькі пад заказ, на яго рамонт, паводле ацэнкі катарскіх уладаў, спатрэбіцца «ад трох да пяці гадоў».

Гэта наносіць удар па рэпутацыі газу як надзейнага паліва: «Спачатку расійскі газ у 2022 годзе, цяпер вось катарскі», — канстатуе Біроль.

Разбураная інфраструктура ў краінах, якія забяспечвалі асноўныя пастаўкі нафты

Вайна пакінула пасля сябе руіны: пашкоджана больш за 40 аб'ектаў у ААЭ, Кувейце, Іраку і Бахрэйне.

Грошы, якія мусілі ісці на пашырэнне здабычы, цяпер будуць выдаткаваныя на латанне дзірак і пераўзбраенне. Пры гэтым у краін-спажыўцоў «грошай няма»: дзярждоўг і інфляцыя не дазваляюць заліваць пажар у эканоміцы таннымі крэдытамі. У некаторых краінах ужо ўведзена нармаванне паліва.

Рэзерваў хопіць на пяць месяцаў

Захад утрымаў рынак ад абвалу, распячатаўшы стратэгічныя запасы (400 млн бараляў), але гэтая інтэрвенцыя разлічана максімум на 5 месяцаў. Пасля гэтага ЗША і іншым краінам давядзецца папаўняць рэзервы, што будзе падштурхоўваць цэны ўверх.

Да таго ж Армузскі праліў застаецца зонай рызыкі: «Цэны на нафту будуць уключаць павышаную прэмію за рызыку… Імавернасць будучых збояў застанецца фактарам рызыкі», — прагназуе Мінэнерга ЗША.

Блізкі Усход перастаў быць «ціхай гаванню» для сусветнай энергетыкі, і гэтая трывога цяпер зашыта ў кожны літр бензіну на гады наперад.

Свет занадта спакойна ўспрыняў іранскую вайну, упэўнены кіраўнік Міжнароднага энергетычнага агенцтва, створанага багатымі краінамі-спажыўцамі нафты пасля маштабнага нафтавага крызісу 1970‑х гадоў. 

На гэты раз усё горш, палохае Фаціх Біроль.

«Пакуль што Азія пацярпела больш за ўсіх, але крызіс дойдзе і да Еўропы, і да іншых рэгіёнаў, — упэўнены кіраўнік IEA. — Я заўважыў, што ўлады ў Еўропе і па ўсім свеце недаацэньваюць маштаб праблемы і яе наступствы не толькі для энергетычнага сектара, але і для сусветнай эканомікі».

«Мы ўступаем у самы маштабны энергетычны крызіс у гісторыі», — сказаў ён.

Як энергетычны крызіс паўплывае на Беларусь

Прамых наступстваў энергетычнага крызісу Беларусь не адчуе. Беларусь знаходзіцца ў расійскім полі і не залежыць ад паставак нафты і газу з Персідскага заліва. Аднак ускосныя наступствы гэтага крызісу дойдуць і да нас. Калі энергетычны дэфіцыт прывядзе да сусветнага эканамічнага крызісу, гэта ўдарыць і па беларускай эканоміцы.

Каментары6

  • Indrid Cold
    09.04.2026
    Цвярозы погляд , get a job, r/n-word
  • францішак к.
    09.04.2026
    Як пісаў Мікола Бугай, ЗША і Ізраіль паказалі сваю сілу (у справядлівай вайне). словам, ня тое, што расія. атрымвайма асалоду.
  • Мінак
    09.04.2026
    нешта больш падобна да апраўданьня: чаму мы знізім цэны пасля заканчэньня канфлікту. Так што проста прывыкайце да новых цэнаў.

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць