Свет33

«Ермака няма — але ён ёсць». Пасля адстаўкі былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны стаў менш публічным, але не менш уплывовым

«Адзін сігнал прэзідэнта, і ўсе перастануць браць трубку ад Андрэя Барысавіча. Але гэтага сігналу няма». 

Фота: lyas Tayfun Salc / Anadolu via Getty Images

Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак пасля адстаўкі фармальна адышоў ад публічнай ролі, аднак і далей захоўвае вызначальны ўплыў на кадравыя рашэнні і ўнутраныя працэсы на Банкавай. 

Паводле звестак крыніц «Украінскай праўды» ў палітычных і бізнэс-колах, Ермак захоўвае кантроль над большасцю прызначэнцаў у Офісе прэзідэнта Украіны і мае поўнае ўяўленне пра ўнутраныя працэсы.

«Адзін сігнал прэзідэнта, і ўсе перастануць браць трубку ад Андрэя Барысавіча. Але гэтага сігналу няма. Наадварот, ёсць сігнал, які пацвярджае паўнамоцтвы Андрэя», — падкрэслівае крыніца УП у палітычных колах.

Іншы суразмоўца ва ўладнай вертыкалі сцвярджае, што ўплыў Ермака не знік, а толькі стаў менш публічным: «Ермака няма — але ён ёсць. Проста цяпер яму трэба адпраўляць не 10 смсак, а 5. А ўсё астатняе пракантралююць давераныя асобы».

Суразмоўцы УП таксама паказваюць, што шэраг ключавых людзей ва ўладзе захавалі свае пазіцыі, а кадравыя рашэнні застаюцца пад уплывам Ермака.

«Свірыдзенка на месцы. Кулеба на месцы. Краўчанка на месцы. Пронін на месцы. Нават Кіпер на месцы. ГУР — крэатура АБ. Кастынг на кіраўніка СВР — таксама АБ. Што змянілася пасля адстаўкі Ермака? Буданаў прыйшоў у ОП? Ну дык хай паспрабуе змяніць кагосьці са сваіх намеснікаў — дакладней намеснікаў Ермака», — кажа суразмоўца.

28 лістапада 2025 года ва ўрадавым квартале дэтэктывы НАБУ і пракуроры САП правялі ператрусы ў кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака. Ермак пацвердзіў, што ператрусы праходзяць па месцы яго пражывання, і заявіў пра гатоўнасць садзейнічаць следству.

Пасля Зяленскі паведаміў, што звольніў Андрэя Ермака з пасады кіраўніка Офіса прэзідэнта. 2 студзеня Зяленскі прызначыў кіраўніка ГУР Кірыла Буданава кіраўніком Офіса прэзідэнта.

Сам Ермак паведаміў, што ідзе на фронт пасля таго, як падаў у адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу і следчых дзеянняў НАБУ ў яго жыллі.

Каментары3

  • Ха-ха-ха
    16.04.2026
    Ён жа на фронт зьбіраўся.
  • бабруйчанін
    16.04.2026
    Гэта яшчэ адзін адказ заўзятарам " усё будзе Украіна" майданаў
    Ні аб тэрыторыі размова....аб каштоўнасцях Рэпутацыі Закон Права
  • Антось
    17.04.2026
    Ва Ўкраіне няма карупцыі, усе, хто пра яе кажа - рука крамля

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць