Свет1818

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет збіраўся працытаваць Святое пісанне, калі казаў пра місію па выратаванні ў Іране амерыканскага пілота, але працытаваў фільм «Крымінальнае чытво».

Кадр з фільма «Крымінальнае чытво»

У малітве, прамоўленай Хегсетам падчас набажэнства ў Пентагоне ў сераду, ён зачытаў прыдуманы біблейскі верш з фільма Таранціна 1994 года «Крымінальнае чытво», паведамляе Variety. Гэта была змененая версія Езэкііля 25:17, якую прамаўляе персанаж Сэмюэла Л. Джэксана ў фільме перад тым, як застрэліць чалавека.

Хегсет сказаў прысутным, што гэтую малітву чыталі ўдзельнікі баявой пошукава-выратавальнай місіі (CSAR) «Sandy 1» у Іране. «Яны называюць гэта CSAR 25:17, што, як я мяркую, павінна адлюстроўваць Езэкііля 25:17», — сказаў кіраўнік Пентагона.

Заклікаўшы ўсіх памаліцца разам з ім, Хегсет зачытаў наступнае: «Шлях збітага авіятара з усіх бакоў асаджаны несправядлівасцю карыслівых і тыраніяй злых людзей. Дабраславёны той, хто ў імя грамадства і абавязку вядзе страчаных праз даліну цемры, бо ён сапраўды ахоўнік брата свайго і той, хто знаходзіць згубленых дзяцей. І я абрушу на цябе вялікую помсту і люты гнеў на тых, хто спрабуе захапіць і знішчыць брата майго, і ты даведаешся, што мой пазыўны — Sandy 1, калі я здзейсню сваю помсту над табой. Амэн».

Тое, што прачытаў Хегсет, было амаль слова ў слова фразай, якую прамаўляў Джулс Уінфілд, наёмны забойца, якога сыграў Джэксан ў «Крымінальным чытве».

Сапраўдны ўрывак з Езэкііля 25:17 у Бібліі караля Якава, які з'яўляецца дэкларацыяй боскай помсты філістымлянам, гучыць так: «І здзейсню над імі вялікую помсту з лютымі пакараннямі; і даведаюцца, што Я — Гасподзь, калі здзейсню над імі Маю помсту».

Каментары18

  • .
    17.04.2026
    Як бы не тужыліся псеўда-кансерватары выглядаць прыхільнікамі традыцый, жывуць яны не ў біблейскім свеце, а ў свеце постмадэрна, дзе поп-культура і ўласная самаўпэўненасць замяняюць розум.
  • политзек
    17.04.2026
    и это всё, что надо знать об интеллектуальном и образовательном уровне существ, дорвавшихся до власти самой мощной державы планеты.
  • Жвір
    17.04.2026
    ., ну, поп-культура, гэта таксама культура, толькі з крыху іншымі, у нейкай ступені неклясычнымі, правіламі ды манэрамі. І не бяда, што яна не апранута ў звыклы вам клясычны гарсэт і пры гэтым замяняе некаму розум. Горш, калі розум увогуле замяніць няма чым і няма каму, не зважаючы на вострую ў гэтым патрэбу, як у выпадку з вашым правадыром...

    Дарэчы, тут, у Хэгсэта, не блытаніна, а наўмыснае скажэньне, якое лепш перадае сэнс ягонага выказваньня й удакладняе яго.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць