Грамадства

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

Такія тунэлі для жывёл у Беларусі ўладкоўваюць ужо дзесяць гадоў.

Другі год ідзе рэканструкцыя аўтатрасы Р46, якая злучае Лепель і Полацк. Да восені гэтага года плануецца завяршыць рэканструкцыю яшчэ 30 км дарогі — да Лепеля. Тут будуюць падземны пераход для капытных жывёл, піша Blizko.by

Як адзначае спецыяліст Мікалай Садоўнікаў, пры будаўніцтве будуць ужытыя і новаўвядзенні.

— На 30‑кіламетровым участку, якім мы цяпер займаемся, упершыню будуць узведзеныя масты з пераходамі пад імі для парнакапытных жывёл. На працягу 38 км у месцах, дзе дарога перасякае лес, неабходна ўстанавіць агароджы-сеткі, каб ласі, казулі і алені не выбягалі раптоўна на праезную частку. Калі жыхары лесу натрапяць на такое агароджанне, яны будуць ісці ўздоўж яго да таго самага пераходу. Гэта своеасаблівы мост, які ўзводзіцца над зямлёй, а пад ім будзе прасторны тунэль, дзе парнакапытныя змогуць бяспечна прайсці пад аўтадарогай. Такое збудаванне хоць і затратнае, але, па-першае, вельмі зручнае для жывёл, а па-другое, бяспечнае для кіроўцаў.

Мікалай Садоўнікаў кажа, што яно зручнае для жывёл. Але насамрэч, як паказала практыка, парнакапытныя такімі падземнымі пераходамі не карыстаюцца.

Такія тунэлі для жывёл у Беларусі ўладкоўваюць ужо дзесяць гадоў. Напрыклад, у 2017 годзе такі пераход пабудавалі на трасе М6 Мінск — Гродна. Месца міграцыі жывёл вызначылі вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінпрыроды і Беларускай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў. Тунэль вышынёй 4,7 метра і шырынёй каля дзесяці метраў пракладзены пад асновай новай дарогі.

Каментары

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць