Свет88

ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый супраць расійскай нафты

Гэтыя дазволы могуць ускладніць намаганні Захаду па пазбаўленні Расіі даходаў ад вайны ва Украіне і прывесці да разыходжанняў паміж Вашынгтонам і яго саюзнікамі.

Фота: Hristo Rusev / Getty Images

Адміністрацыя Дональда Трампа падоўжыла дзеянне выключэнняў, якія дазваляюць краінам купляць падсанкцыйную расійскую нафту і нафтапрадукты, паведамляе Reuters.

Вашынгтон імкнецца такім чынам стрымаць сусветныя цэны на энерганосьбіты, якія рэзка выраслі на фоне амерыкана-ізраільскай вайны з Іранам, адзначае агенцтва.

Міністэрства фінансаў ЗША дазволіла купляць нафту, загружаную на судны па стане на пятніцу, да 16 мая — гэта падаўжэнне першапачатковага 30‑дзённага дазволу, тэрмін дзеяння якога скончыўся 11 красавіка, вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце ведамства.

Падаўжэнне было аформлена праз два дні пасля таго, як міністр фінансаў Скот Бесэнт заявіў, што Вашынгтон не будзе працягваць дазвол, які дазваляў краінам набываць расійскую нафту без рызыкі санкцый ЗША.

Гэтыя дазволы могуць ускладніць намаганні Захаду па пазбаўленні Расіі даходаў ад вайны ва Украіне і прывесці да разыходжанняў паміж Вашынгтонам і яго саюзнікамі, адзначае Reuters.

Так, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заяўляла, што цяпер не час аслабляць санкцыі супраць Расіі.

Каментары8

  • гойда
    18.04.2026
    Ничего, санкции ВСУ никто не отменял, нефтепереработка на орде полыхает ежедневно!
  • ножкі Буша
    18.04.2026
    Як ні круці, рашка без дапамогі ЗША - нішто.
  • І вам пытанне
    18.04.2026
    Магаўцы пазнякаўцы, ау, вам пытанне: навошта ў 2026 годзе Еўропа купляе звадкаваны газ і нафту ў Расеі, тым самым фінансуючы расейскую ваеншчыну?
    Здаецца, Трамп прапаноўваў Еўропе не купляць у Расеі, а купляць у іншых краін? Каб грошы не ішлі ў Расею?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць