Гэта ніякае не ўзмацненне, а проста бухгалтарскі хітрык, каб схаваць ужо панесеныя страты неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў праз ужо зробленую дакапіталізацыю. То бок фактычна тыя прадпрыемствы ўжо атрымалі бюджэтны крэдыт альбо крэдыт пад дзяржгарантыі (што прынцыпова адное і тое ж). Крэдыт быў праедзены альбо ўкладзены ў неліквідную маёмасць, але запазычанасць засталася і вось надыходзіць час яе вяртаць. У тым момант чыстыя актывы фактычна апынаюцца ў мінусе, і гэта стварае падставы для банкруцтва. Тады робіцца бухгалтарскі хітрык - даўгі змяняюцца на павялічэнне дзяржаўнага акцыянернага капіталу ў суадносінах 1:1, і вуаля - акцыянерны капітал у падліку чыстых актываў ужо не ўдзельнічае, таму фармальна падставаў для банкруцтва больш няма. Але у адпаведнасці з заканадаўствам трэба паменшыць памер акцыянернага капіталу да памеру чыстых актываў, чаго канешне ж не робіцца. Таксама усе неліквідныя актывы улічваюцца па завышанаму балансаваму кошту, які ня мае нічога з іх рынкавым коштам. З боку дзяржавы крэдыт нарэшце спісваецца і велічыня дакапіталізацыі нібыта павялічвае кошт дзяржмаёмасці. Маўляў, набыў - не пра...аў. Але гэта фейкавы кошт, бо адэкватна ацэненых актываў за ім няма. Па сутнасці, ад самога пачатку крэдыт быў прытворнай здзелкай, каб схаваць страты і іх кампенсаванне за бюджэтны кошт.
Долю дзяржавы павялічылі ў пяці буйных кампаніях