Эканоміка11

Долю дзяржавы павялічылі ў пяці буйных кампаніях

Урад Беларусі прыняў рашэнне павялічыць долю дзяржавы адразу ў пяці буйных кампаніях. Пастанову №192 ад 17 красавіка 2026 года апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Здымак ілюстрацыйны

Гаворка ідзе пра такія прадпрыемствы, як «Гомельшкло», «Крычаўцэментнашыфер», «Івацэвічдрэў», «Беларускі цэментны завод» і «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».

Павелічэнне долі дзяржавы адбываецца за кошт дзяржаўнай падтрымкі, якая была выдзелена з рэспубліканскага бюджэту ў 2025 годзе. Фактычна гэта азначае, што частка акцый у гэтых кампаніях пераходзіць пад большы дзяржаўны кантроль.

Згодна з пастановай, адказныя органы павінны да 1 верасня 2026 года аформіць усе працэдуры перадачы акцый у дзяржаўную ўласнасць.

Такім чынам, дзяржава ўзмацняе сваю прысутнасць у шэрагу ключавых прамысловых прадпрыемстваў краіны, у тым ліку ў галіне будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай вытворчасці.

Каментары1

  • Янка
    19.04.2026
    Гэта ніякае не ўзмацненне, а проста бухгалтарскі хітрык, каб схаваць ужо панесеныя страты неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў праз ужо зробленую дакапіталізацыю. То бок фактычна тыя прадпрыемствы ўжо атрымалі бюджэтны крэдыт альбо крэдыт пад дзяржгарантыі (што прынцыпова адное і тое ж). Крэдыт быў праедзены альбо ўкладзены ў неліквідную маёмасць, але запазычанасць засталася і вось надыходзіць час яе вяртаць. У тым момант чыстыя актывы фактычна апынаюцца ў мінусе, і гэта стварае падставы для банкруцтва. Тады робіцца бухгалтарскі хітрык - даўгі змяняюцца на павялічэнне дзяржаўнага акцыянернага капіталу ў суадносінах 1:1, і вуаля - акцыянерны капітал у падліку чыстых актываў ужо не ўдзельнічае, таму фармальна падставаў для банкруцтва больш няма. Але у адпаведнасці з заканадаўствам трэба паменшыць памер акцыянернага капіталу да памеру чыстых актываў, чаго канешне ж не робіцца. Таксама усе неліквідныя актывы улічваюцца па завышанаму балансаваму кошту, які ня мае нічога з іх рынкавым коштам. З боку дзяржавы крэдыт нарэшце спісваецца і велічыня дакапіталізацыі нібыта павялічвае кошт дзяржмаёмасці. Маўляў, набыў - не пра...аў. Але гэта фейкавы кошт, бо адэкватна ацэненых актываў за ім няма. Па сутнасці, ад самога пачатку крэдыт быў прытворнай здзелкай, каб схаваць страты і іх кампенсаванне за бюджэтны кошт.

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе22

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць