Грамадства3030

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Станцыі «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская» адкладаюць на далёкую перспектыву.

Станцыя «Пятроўшчына» першай лініі метро

У сталічных уладаў зноў змяніліся планы наконт будаўніцтва метро. Цяпер вырашылі, што трэцюю лінію метро часова спыняць на плошчы «Бангалор» (станцыя «Парк дружбы народаў»).

«У горадабудаўнічай дакументацыі прадугледжваецца знос дамоў па вуліцы Максіма Багдановіча ў рамках пракладкі [трэцяй лініі] метрапалітэна. Але ў найбліжэйшы час гэтага, напэўна, не будзе. Лінію метро мы давядзём да плошчы Бангалор, а далей плануем рухацца ўздоўж вуліцы Арлоўскай і праспекта Пушкіна ў бок станцыі метро «Пушкінская», дзе будзе перасячэнне з другой лініяй метро. Планаў па працягненні метро ў напрамку Зялёнага Лугу ў бліжэйшай перспектыве ў нас няма», — заявіў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

Такім чынам, пасля дабудовы трох станцый трэцяй лініі — «Пярэспа», «Камароўская», «Парк дружбы народаў» — усе сілы кінуць на тое, каб пачаць чацвёртую лінію. У стартавую чаргу ўваходзяць станцыі «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі шлях», «Вяснянка», «Альшэўская» і «Цівалі».

Адна з папярэдніх схем развіцця мінскага метрапалітэна

Каментары30

  • Падарожніца
    25.04.2026
    А мне больш падабаецца віленскае мятро. Там можна сустрэць і Навуседу, і Кашчунаса, і ДЗяніса Кучынскага - усё вельмі дэмакратычна.
  • .
    25.04.2026
    Гэтыя цягнуць метро туды, дзе плануюць ушчыліць забудову і напіхаць шмат людзей.
    Каменая Горка, Малінаўка, пасля трэцяя лінія для Мінск-Міра і Паўночнага Берага (метро прама не ідзе ў раён, але будзе напрамкам пад’езду бліжэй).
    У Зялёным Лузе людзі ўжо жывуць, а на знос Сяльгаспасёлка, відаць, яшчэ не рашыліся. Таму навошта там метро.
    Значыць, шукаць новыя ідэі мудрацоў горадабудаўніцтва недзе на кальцавой лініі.
  • анекдот
    25.04.2026
    Сябар, партийная номенклатура, проживающая там, будет на работу на метро ездить? спасибо, посмешили))

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць