Ежа1515

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі

«Лідскае піва» адказала на гэта пытанне.

Фота: сацсеткі

Кампанія «Лідскае піва» напісала ў сацсетках, што ў іх днямі спыталі: чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі.

«Насамрэч, існуе шэраг прычын. І эканамічныя, і экалагічныя, і заканадаўчыя. Але вось што цікава. Адна з прычын — у культуры ўжывання. У Беларусі піва часцей п'юць дома, на лецішчы, на рыбалцы. Не ў барах. Таму пластык — гэта больш танна і зручна», — патлумачыла кампанія.

Яна дадала, што апошнім часам у Беларусі больш увагі надаюць і экалогіі, і культуры спажывання.

«І ўсё часцей беларусы выбіраюць напоі ў шкле і бляшанках. Так што з цягам часу можа здарыцца і такое, што і ў нас пластык стане рэдкасцю», — адзначыла «Лідскае піва».

Каментары15

  • Культура-мультура
    26.04.2026
    30 год таму таксама пілі на лецішчы і на рыбалцы. І на кірмашах, і пад пад'ездам. Але піва было ў шкле. І лідскае, і абодва мінскіх заводы, і астатнія.

    Выключна таму, што танней. Бо ня трэба падтрымліваць абарот таго шкла. Пластык заўжды яшчэ надзьмеш.

    Трэба зрабіць збор на тару - і на тое, і на другое. Як у Еўропе. І паглядзець.
  • Фталаты - гэта бясплоддзе
    26.04.2026
    тэрмін прыдатнасці звычайнай вады ў ПЭТ-бутэльках вызначаецца выключна насычэннем яе мікрапластыкам, а спірт - наогул растваральнік пластыка!

    ---
    1) Рызыка таксічных вылучэнняў: ПЭТ (поліэтылентэрэфталат) можа вылучаць шкодныя рэчывы пры высокай тэмпературы, прамым сонечным святле або працяглым захоўванні,.

    2)Акісленне напою: ПЭТ-ўпакоўка прапускае паветра лепш, чым шкло ці алюміній, з-за чаго піва хутчэй псуецца і змяняе густ.

    3) Хімічная рэакцыя: Алкаголь - гэта растваральнік, які пры працяглым кантакце з пластыкам спрыяе пераходу кампанентаў пластыка ў напой.
  • Фталаты - гэта бясплоддзе
    26.04.2026
    upd1 : і змяняе густ. --- і змяняе СМАК. )

    upd2 : .... у нашых вытворцаў таксама трэба запытацца, чаму, напрыклад, ЗША гадоў 5 таму поўнасцю ЗАБАРАНІЛА МАРГАРЫН.
    .... адказ - аналагічны

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць