Грамадства1010

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу

«Калі не ведаць гісторыю, то гэта сямейнае месца з дзіцячай пляцоўкай. Такіх пад Мінскам зусім няшмат».

Фота: Threads

Беларуска схадзіла з мужам у рэстаран «Паедзем паядзім», што побач з Курапатамі, і засталася незадаволеная.

«Мужу прынеслі сырую бульбу са слізкай цыбуляй. Я думала, што смажаную бульбу сапсаваць нельга. Муж пакаштаваў і адставіў. Паклікаў афіцыянта і сказаў, што страва не кандыцыя. Афіцыянт падышоў да адміністратара і тая адказала «ўключыць у рахунак». (…) Мы з'ехалі. Было непрыемна», — напісала жанчына ў Threads.

@nashaniva У скандальным «Паедзем паядзім» падалі сапсаваную смажаную бульбу? #курапаты #беларускаямова #минск #минсксейчас #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

За абед яны заплацілі 140 рублёў.

Жанчына адзначыла, што была поўная зала людзей.

У каментарах некаторыя наведвальнікі гэтай рэстарацыі пішуць, што апошнім часам кухня там нясмачная.

Іншыя ж каментатары не разумеюць, як можна хадзіць ва ўстанову, пабудаваную побач з месцам масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

«Калі не ведаць гісторыю, то гэта сямейнае месца з дзіцячай пляцоўкай. Такіх пад Мінскам зусім няшмат», — адказала на гэта мінчанка.

Каментары10

  • Ну
    26.04.2026
    Калі не ведаць гісторыю, то можна прыйсці на "Яму" ў Менску і пакрычаць "Хайль Г@тлер"..
  • .
    26.04.2026
    А дзіцячая пляцоўка яшчэ і з бліжэйшага боку да Курапат.
  • Жабы
    27.04.2026
    "Калі не ведаць гісторыю..." але ж вы ведалі, і папёрліся, бо вам хоць у вочы насцы - усё "божья роса", галоўнае каб ежа была і пляцоўка дзіцячая, а мёртвым не баліць

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць