Грамадства3131

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў

У Кракаве паспрабуюць дамовіцца пра тое, пра што не могуць дамовіцца гадамі.

Уладзімір Мацкевіч. Фота з яго фэйсбуку

У Кракаве стартавала арганізацыйна-дзейнасная гульня, ініцыяваная метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Арганізатары падаюць як прастору, дзе «ў той ці іншай ступені прысутнічаюць усе палітычныя сілы Беларусі».

Гэта тыднёвы інтэнсіў, дзе ўдзельнікі з рознымі пазіцыямі павінны праз канфлікт і калектыўнае мысленне выпрацоўваць новыя падыходы да палітычных і грамадскіх праблем. Маўляў, менавіта праз сутыкненне пазіцый нараджаюцца рашэнні. На практыцы ж вынікі такіх гульняў застаюцца, мякка кажучы, невідавочнымі.

Арганізатары не раскрывалі спіс удзельнікаў. Заява пра «ўсе палітычныя сілы» выглядае гучна, але пакуль праверыць яе немагчыма: няма ні адкрытага спісу, ні разумення, хто і якую ролю насамрэч адыгрывае.

Вядома, што ў гульні ўдзельнічаюць былы палітвязень і блогер Мікола Дзядок, кіраўніца арганізацыі «Dapamoga і шэлтара «Замак» для беларускіх палітэмігрантаў Наталля Калегава, прадстаўнікі «Кіберпартызанаў». Заяўлялася таксама ўдзел Віктара Бабарыкі і прадстаўніка офіса Святланы Ціханоўскай, але пацвярджэння гэтаму пакуль няма. Усяго — больш за 70 чалавек.

Гульні Мацкевіча

Вялікія арганізацыйна-дзейнасныя гульні Мацкевіча — практыка не новая. Але іх эфектыўнасць застаецца пад пытаннем ужо не першы год.

Гульнямі Мацкевіч займаецца з канца 1980-х. Апошнюю маштабную гульню Уладзімір Мацкевіч праводзіў у 2013 годзе. Праект быў міжнародным: яго падтрымлівалі МЗС Германіі і Польшчы, інвестарам выступаў фонд Bertelsmann у межах праграмы Transformation Thinkers. Удзельнічалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі Сірыі, Аргенціны, Чылі, Егіпта, а таксама еўрапейскія эксперты.

Ідэя выглядала амбітна — прапрацаваць сцэнары трансфармацыі для краін, дзе няма гатовых мадэляў. Але на практыцы гульня не прывяла нават да базавага выніку.

Сам Мацкевіч прызнае: «у нейкім сэнсе яна не атрымалася». Не ўдалося падрыхтаваць нават супольны выніковы дакумент. Частка сцэнарыяў, якія прагаворваліся ў працэсе — у тым ліку магчымыя крызісы ва Украіне — удзельнікі проста не ўспрынялі сур’ёзна.

Пасля гэтага, фактычна, вялікія «гульні» спыніліся.

Каментары31

  • Чым бы дзіця
    27.04.2026
    Не цешылася, абы не плакала.
  • Рэдактару
    27.04.2026
    Ну, хлопцы, гэта ўжо проста накінулі на вэнтылятар: "На практыцы ж вынікі такіх гульняў застаюцца, мякка кажучы, не відавочнымі" -- гучыць як быццам бы ЎСЕ гульні адбыліся з такім "невідавочным" вынікам на практыцы.

    Вы хіба ведаеце пра ўсе гульні і ўсе вынікі каб гэтак "інфармаваць"?..

    Увогуле, увесь сэнс падобных гульняў -- трэнаж камунікатыўна-кагнітыўных якасьцяў удзельнікаў з пэрспэктываю іх далейшай больш эфэктыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяньня ў іхных галінах дзейнасьці. Таму чым больш гэтых трэнажоў і з уцягваньнем усё новых людзей -- тым лепш.
    А заяўляць пра практычныя вынікі можна хіба праз пэўны час па зрухах у больш шырокім пляне.
  • Літвін
    27.04.2026
    ...м няма спакою.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць