Грамадства11

Мінчанка пабачыла на двары, як мужчына драпае ключамі чужую машыну. І не прайшла міма

Жыхар Мінска звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як знайшоў на сваёй машыне драпіну і запіску пад дворнікам.

Скрыншот з відэа

У запісцы быў пазначаны нумар тэлефона жанчыны, якая стала сведкай здарэння. Яна паведаміла, што бачыла, як невядомы мужчына наўмысна падрапаў прыпаркаваны аўтамабіль ключамі, пасля чаго пайшоў далей.

Каб дапамагчы ўладальніку, мінчанка зняла парушальніка на відэа і пакінула кіроўцу свае кантакты.

Абапіраючыся на відэа, сілавікі  хутка ўстанавілі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 41‑гадовы мужчына.

Затрыманы прызнаўся, што вяртаўся дадому ў стане алкагольнага ап’янення пасля расставання з дзяўчынай. Паводле яго слоў, з-за злосці ён пашкодзіў аўтамабіль, які нібыта перашкаджаў яму прайсці.

Раней мужчына ні ў чым падобным заўважаны не быў, але цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства. Памер нанесенай шкоды ацанілі ў 800 рублёў, і мужчыну давядзецца яе кампенсаваць.

Каментары1

  • Ёсік
    30.04.2026
    А пры чым тутака аўто незнаёмага жыхара? Той дзяўчыне трэба было драпіны пакінуць. Дурань, алка напоі спачатку падымаюць настрой, а потым роспач. Жанчына малайца.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць