Свет

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

33‑гадовага жыхара Гаагі падазраюць у падрыхтоўцы забойства дзвюх дачок караля Нідэрландаў — спадчынніцы прастола, 22‑гадовай Катарыны-Амаліі, і яе малодшай сястры, 20‑гадовай Алексіі. Першае судовае пасяджэнне па справе прызначана на 4 мая, піша Algemeen Dagblad. 

Прынцэса Алексія і прынцэса Амалія вітаюць грамадскасць з балкона, Гаага, 17 верасня 2024 года. Фота: Patrick van Katwijk / Getty Images

Паводле звестак пракуратуры, замах планаваўся ў лютым 2026 года ў Гаазе, дзе месціцца рабочы палац караля. Пры затрыманні ў падазраванага канфіскавалі рэчы, якія сведчаць аб сур'ёзнасці яго намераў. У яго знайшлі дзве сякеры, на якіх былі выдрапаны словы «Alexia», «Mossad» і нацысцкае прывітанне «Sieg Heil», а таксама рукапісны ліст з імёнамі абедзвюх прынцэс і словам «Bloedbad», што ў перакладзе азначае «рэзня» ці «бойня».

Пракуратура Гаагі не стала раскрываць падрабязнасці пра падазраванага, паведаміўшы толькі, што гаворка ідзе аб «уразлівым» чалавеку.

Яго матывы пакуль таксама не раскрываюць.

Прынцэса Амалія ўжо не ўпершыню становіцца мішэнню для злачынцаў. Гэты выпадак працягнуў чаргу драматычных падзей у яе жыцці.

Так, у 2020 годзе, калі ёй было 17 гадоў, прынцэса была вымушана хавацца з-за пагроз гвалтам з боку нейкага Вутэра Г. Злачынца правёў чатыры гады на прымусовым лячэнні і выйшаў на волю незадоўга да 21‑годдзя Амаліі.

У 2022—2023 гадах з-за сур'ёзных пагроз яна не змагла жыць у студэнцкім інтэрнаце ў Амстэрдаме і была вымушана больш за год таемна жыць і вучыцца ў Мадрыдзе. Прынцэса прызнавалася, што вельмі сумуе па нармальным жыцці.

У лістападзе 2023 года быў затрыманы 40‑гадовы Мухамад Э., якога таксама падазравалі ў датычнасці да пагроз у адрас старэйшай дачкі караля.

Вяртанне Амаліі ў Нідэрланды стала магчымым толькі пасля прыняцця дадатковых мер бяспекі, змест якіх не раскрываецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць