Грамадства

Андрэй Хадановіч запрашае на анлайн-курс пра беларускую паэзію ў кантэксце сусветнай культуры

Курс Андрэя Хадановічапра беларускую паэзію ў кантэксце сусветнай культуры называецца «Таварыства жывых паэтаў і паэтак». Ён пра ўплывы і «паралельныя» адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці.

Гэты курс для вас, калі вы:

— любіце паэзію і хочаце бачыць у ёй больш: кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі;

— хочаце лепш разумець беларускую паэзію і яе месца ў сусветнай літаратуры;

— цікавіцеся літаратурай і хочаце бачыць за вершамі не толькі тэкст, але і эпоху, пераклады, містыфікацыі, музыку і асабістыя гісторыі аўтараў;

— выкладаеце, пішаце ці працуеце з тэкстамі і шукаеце новыя прыклады, сюжэты, ракурсы і пункты гледжання»

— хочаце правесці час з Андрэем Хадановічам і паглядзець на беларускую паэзію праз яго оптыку.

Курс будзе складацца з 10 лекцыяў-заняткаў:

  • Як сплятаўся «Вянок»? Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя.
  • «Курганы шмат чаго нам гавораць»: Янка Купала і Уільям Батлер Ейтс.
  • Фантомныя болі двух Міцкевічаў: паэмы «Пан Тадэвуш» і «Новая зямля».
  • Нерасстраляныя паэмы: беларускае і габрэйскае.
  • Аркадзь Куляшоў — містыфікатар: таемная гісторыя верша «Бывай» (і песні «Алеся»).
  • «Амплітуда смеласці»: Максім Танк, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў.
  • «Каардынаты быцця»: паэтычныя адкрыцці Алеся Разанава.
  • Беларусь — нацыя паэтак? Жаночая лірыка ад Бандарынай да Бандурынай.
  • Паэты і фронтмэны: беларускія вершы, музыка і сцэна
  • «На беразе Волі»: беларуская паэзія 20-х.

Пасля курсу вы будзеце глядзець на беларускую паэзію — і на сваю культуру — з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала, абяцаюць арганізатары. 

Падрабязнасці тут. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расказваем, як могуць знаходзіць данаты пры перасячэнні мяжы і як абараніцца28

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер2

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць